27 сакавіка, у Вялікую сераду, на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшло набажэнства Крыжовага шляху. У нядзелю католікі і пратэстанты будуць святкаваць Вялікдзень.

Удзел у супольнай малітве, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, узялі вернікі з розных парафій сталіцы, а таксама Грэка-каталіцкай царквы на чале з апостальскім адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, піша catholic.by.
Разважанні да стацый Крыжовага шляху былі падрыхтаваныя адным з вернікаў Залатагорскай парафіі, які разам з пробашчам, ксяндзом канонікам Юрыем Санько вёў набажэнства. Разам са шматлікімі вернікамі ўдзел у ім узялі сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску ксёндз Кшыштаф Сэрока і пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.
На чале шэсця, якое праходзіла па тэрыторыі даўніх Залатагорскіх могілак, ішла група вернікаў у касцюмах, адзін з якіх, у касцюме Хрыста, нёс вялікі драўляны крыж.














Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары