Свет3030

У Літве абмяркоўваюць, ці не ўнесці паняцце «ліцвінізм» у Крымінальны кодэкс

Меркаванне на гэты конт прэм’ер-міністаркі Літвы апублікавала выданне lrt.lt. Журналісты пішуць, што Інгрыда Шыманіце падзялілася ім у Сейме, не ўдакладняючы, ці яго задалі ёй кулуарна, ці гэта абмяркоўвалася на паседжанні.

Інгрыда Шыманіце. Фота: Kirill Chubotin / Ukrinform / Future Publishing via Getty Images

Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ сумняваецца, што варта ўключаць у Крымінальны кодэкс паняцце ліцвінізму.

«Я не ведаю, ці варта дадаваць у Крымінальны кодэкс слова «ліцвінізм», таму што мне здаецца, у нас тады будзе доўгая дыскусія аб тым, што яно насамрэч азначае. Наш Крымінальны кодэкс не павінен змяшчаць такіх расплывістых паняццяў», — заявіла прэмʼер -міністр журналістам у Сейме ў чацвер.

Яна закранула гэтую тэму пасля паведамленняў разведслужбаў, што палітыкі і грамадскія дзеячы ў апошні час пачалі атрымліваць шмат электронных лістоў з пагрозамі ад груп, якія прапагандуюць ідэалогію ліцвінізму і нібыта дзейнічаюць у Літве.

Аднак Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы падкрэсліў, што ў Літве няма пагрозы арганізаваным групам, якія прапагандуюць ліцвінізм. На думку ДДБ, падобныя лісты звязаныя з псіхолага-інфармацыйнымі аперацыямі варожых дзяржаў і маюць на мэце дыскрэдытаваць беларускую дэмакратычную апазіцыю.

У апублікаванай ДДБ у пачатку сакавіка справаздачы было пазначана, што супрацоўнікі беларускай разведкі спрабавалі вербаваць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве. Сярод яе прадстаўнікоў ёсць і асобы, якія прапагандуюць радыкальныя палітычныя погляды.

Каментары30

  • Ліцьвін
    21.03.2024
    Хай яшчэ ўнясуць у крымінальны кодэкс “хобітаў”. Летувісам жа так падабаецца займацца міфатворчасцю
  • Паляўнічы на самагетаў
    21.03.2024
    Лепш унясіце паняцце ананізм
  • Ліцвін (беларус)
    21.03.2024
    "Гэй ліцьвіны, нас пасадзяць..." - трошку зменены гістарычны дэвіз роду Радзівілаў.
    Калі адняць ад беларуса перыяд ВЕЛЬМІ, то застанецца рускі без знака якасці. І маё літоўскія сябры з гэтым згодныя

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць