Грамадства44

Беларус, якога арыштавалі ў Арменіі праз вышук на радзіме, перадаў ліст з турмы

Яраслава Новікава затрымалі ў Арменіі 2 лютага, калі ён прыехаў з Грузіі. Да гэтага Беларусь абвясціла яго ў міжнародны вышук і абвінаваціла ва ўхіленні ад вайсковай службы. «Медыязона» паразмаўляла з затрыманым і яго адвакатам пра перспектыву выправаджэння ў Беларусь і ўмовы ў зняволенні.

Яраслаў Новікаў. Фота: express.am

Умовы ў камеры «нядрэнныя», затрыманне прайшло «спакойна»

Яраслаў Новікаў з'ехаў з Беларусі вясной 2023 года. Жыў у Грузіі і выехаў у Арменію, каб зрабіць балгарскую візу — у Грузіі яму гэта не ўдалося. 2 лютага пры ўездзе яго затрымалі. Цяпер Новікава ўтрымліваюць у крымінальна-выканаўчай установе «Ванадзор» за 120 кіламетраў ад Ерэвана.

Беларус распавёў «Медыязоне», што затрыманне прайшло «вельмі спакойна»: без кайданкоў і грубасцяў.

— Размаўлялі на рускай. Аператыўнікі падбадзёрвалі: не асуджалі за тое, што з'ехаў, а, наадварот, казалі, што правільна зрабіў.

Умовы ў камеры, куды Новікава змясцілі, называе «нядрэннымі»: чатыры спальныя месцы, стол, дзве лаўкі, драўляная падлога, аблезлыя сцены і «страшненькі» туалетны пакой. У камеры ёсць тэлевізар і халадзільнік. Адвакат беларуса Араік Папікян запэўніў, што стаўленне ў «Ванадзоры» да Яраслава «нармальнае», «з харчаваннем таксама ўсё ў парадку — ён ні разу не скардзіўся».

— Першыя пяць дзён я правёў адзін, але потым падсялілі Максіма, які трапіў у такую ж сітуацыю. Максім Вайткявічус працуе тэсціроўшчыкам, таксама скончыў МДЛУ. Пасля выпуску з'ехаў у Грузію. У Ерэван Максім ехаў на канцэрт, не падазраючы што нешта можа пайсці не так, бо да гэтага ён ужо бываў у Арменіі пасля пераезду. Пазней мы зразумелі, што нас абодвух абвясцілі ў міждзяржаўны вышук восенню 2023, хоць Максім з'ехаў вясной 2022, а я — вясной 2023, — распавёў Новікаў.

У базе даных вышуку МУС Расіі Яраслава Новікава не ўдалося знайсці. Аднак «Медыязона» знайшла ў ёй яго сукамерніка Максіма. У базе не пазначаны артыкул, па якім шукаюць 23-гадовага беларуса.

Сілавікі прыходзілі да бацькоў у Беларусі і прасілі зрабіць фотапрызнанне віны

— З'язджаючы, я разумеў, што справа будзе заведзеная, але перспектыва жыць і працаваць мне бліжэй, чым трапленне калі не пад мабілізацыю, то пад вельмі ціхую, але актыўную да яе падрыхтоўку, якая, я ўпэўнены, сёння мае месца быць.

Прадстаўнікі амбасады не звязваліся з затрыманымі беларусамі, хоць яны знаходзяцца ў «Ванадзоры» ўжо паўтара месяца. Яраслаў распавёў, што ў Беларусі да ягоных бацькоў «прыходзілі»:

— Казалі: «Калі ваш сын вернецца, нічога страшнага не адбудзецца. Ці зробіць фатаграфію, дзе прызнае віну (на паперцы прасілі напісаць), то вышук спыняць».

У лісце «Медыязоне» Новікаў звярнуўся «да ўсіх маладых людзей, якім пагражае паход у ваенкамат»:

— Калі ласка, падумайце тройчы перад паходам туды; і калі думаеце, што я лішні раз панікую, то паглядзіце на ўсе змены, звязаныя з войскам Беларусі, за 2023 год.

***

Адвакат Папікян даведаўся, што ў «Ванадзоры» ўтрымліваюцца чатыры беларусы, якіх шукаюць у Беларусі. У 2023 годзе вядомы толькі адзін такі выпадак: паўтара месяца не выпускалі з Арменіі Яўгена Гуцалава. У Беларусі ён абвешчаны ў вышук з-за абвінавачванняў па артыкуле аб здзеку над дзяржсімваламі.

Імёны астатніх затрыманых у Арменіі беларусаў невядомыя.

— Усё па адной і той жа схеме: перасеклі мяжу з Грузіі ў Арменію і армянскі бок затрымлівае, арыштоўвае, і цяпер ідзе працэс [вынясення рашэння] аб выдачы. Нікога яшчэ не выдавалі, але працэс ідзе поўным ходам, — кажа Папікян.

Абаронца верыць, што сітуацыя з Яраславам скончыцца добра. На ягоную просьбу аб дапамозе ў Офіс Святланы Ціханоўскай экс-амбасадар у Аргентыне Уладзімір Астапенка напісаў ліст у міграцыйную службу Арменіі, беларуская дыяспара ў Арменіі і некалькі праваабарончых арганізацый рыхтуюць свае заявы ў падтрымку Яраслава.

Каментары4

  • Андрусь
    18.03.2024
    Ад Рэд. Памылку паправілі.
  • , Mafkees
    18.03.2024
    Армения это нищета и коррупция,раздолбаные дороги и безработица. Никакого нормального производства,смешные зарплаты,тяжелейшее геополитическое положение и тд. У них 90е годы не заканчивались, в ЕС с их менталитетом они будут идти лет 200 не меньше.
  • Максим Дизайнер
    18.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць