Грамадства2727

Бандарэнка адказаў Вользе Лойка: Трэба не здымацца ў прапагандысцкіх праграмах, а супраціўляцца

Экс-палітвязень, сябар назіральнай рады фонда «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка ўступіў у завочную дыскусію з другой былой палітзняволенай, журналісткай Вольгай Лойка. 

Дзмітрый Бандарэнка. Фота: асабісты альбом Дзмітрыя Бандарэнкі

«Трэба супраціўляцца, не выязджаць, не ламацца, колькі ў цябе ёсць сіл. Кожны зэк, кожны чалавек сам вырашае, якія ў яго ёсць формы і спосабы барацьбы, мы пакідаем за ім гэта. Аднак трэба максімальна трымацца, — заявіў ён у інтэрв'ю «Маланцы». —

Вось так проста, як цяпер ідуць размовы, гэтая дзяўчына Вольга Лойка з Tut.by: «Ой, трэба адразу на ўсё пагаджацца, здымацца ў гэтых прапагандысцкіх праграмах»… Не! Трэба супраціўляцца. Таму што ёсць звышлюдзі, такія як Мікалай Статкевіч, як Павел Севярынец, як Паліна Шарэнда-Панасюк, якія выбралі самы цяжкі шлях — супраціў.

Чытайце таксама: Вольга Лойка расказала, як здымалася для прапагандысцкага фільма пра Tut.by

Калі мы ідзём у барацьбу ці нават у журналістыку ў дыктатарскай краіне з думкай, што «калі мяне арыштуюць, я ўсё падпішу адразу, зламаюся і хуценька выйду».

Не! Па-першае, ты можаш усё гэта зрабіць, а цябе не выпусцяць. Вось і што тады, на што табе разлічваць? Таму трэба максімальна ўпірацца, трэба быць беларусамі ў гэтым плане, партызанамі, дзе трэба — хітрыць, дзе трэба — праспяваць, а дзе трэба — быць вельмі стойкім і нават агрэсіўным.

— Адна з фішак лукашэнкаўскага рэжыму, яго рэпрэсіўнай машыны, — гэта пакаянныя відэа. Ці правільна казаць, што людзей, якіх здымаюць для гэтых пакаянных відэа, зламалі?

— Не хацеў бы апускацца ў гэтыя нюансы. Калісьці ў мяне была дыскусія з журналістам Алегам Груздзіловічам, ён напісаў кнігу пра Кавалёва і Канавалава, пра тых людзей, якіх абвінавацілі ў выбуху ў мінскім метро ў 2011 годзе.

І ён кажа: «Але яны ж прызналіся, іх жа не білі». Я кажу: «Алег, ты наіўны. Таму што нават калі мяне вадзілі на допыт, мне рукі ў кайданках падымалі, яшчэ парачку раз маглі па дарозе стукнуць галавой аб сцяну, не з усяго размаху, але адчувальна». Калі ты прыходзіш у пакой, ты не ведаеш, што там будзе адбывацца, як. Кагосьці б'юць перад запісам відэа, рознымі спосабамі, вельмі сур'ёзна. Тут, сапраўды, не даводзіцца асуджаць гэтых людзей.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Бандарэнка: Асэнсаваў сябе афіцэрам беларускага супраціву

Вольга Лойка: Хто мог бы весці перамовы па палітвязнях? Трэба шукаць выхад на ўмоўнага Абрамовіча 

Лойка: Найлепшая навіна, якую я чакала за кратамі, — што тэлеграм-канал Tut.by закрылі ў абмен на Золатаву

Каментары27

  • 777
    06.03.2024
    Вельми добра и небяспечна змагацца седзячы у польшы...давай у менск..пакажы прыклад
  • Пратазаўр
    06.03.2024
    Для мяне дзіўна, што пасля таго, як Лойка знялася ў прапагандысцкім фільме і выйшла "па галовах" калег на волю, з ёй нехта мае справу. Няўжо рэпутацыя ўжо нічога не значыць у гэтым свеце?
  • FF
    06.03.2024
    Фанаты «Дынама»–Менск у тэлеграме 31 снежня 2023-га:
    «У зусім безвыходных сітуацыях, такіх як, прыкладам, калі вас ставяць насупраць камеры і прымушаюць нешта казаць – помніце, ваша воля і здароўе нашмат больш значыць, чым зваротнае! Хлусьце сабакам сістэмы без сораму!»

    Але гэта не значыць, што трэба кагосьці здаваць

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць