Музыка44

Макс Корж анансаваў новы канцэрт. Ён мае прайсці ў Празе

Пасля працяглага маўчання ў сацсетках Макс Корж анансаваў новы канцэрт за межамі Беларусі — гэтым разам у чэшскай сталіцы Празе. Ён мае прайсці 22 чэрвеня.

Перад гэтым апошні канцэрт Макса Каржа адбыўся 2 верасня 2023 года ў Рызе. Там гледачы скандавалі «Не вайне!», а сам выканаўца папрасіў «не забываць, што беларусы нармальныя».

Пасля нападу Расіі на Украіну Макс Корж неаднаразова выказваўся супраць вайны, запісаў нават дзве антываенныя песні. Праз гэта ён фактычна адмовіўся ад магчымасці выступаць у Расіі і адмяніў ці перанёс запланаваныя там канцэрты. У Беларусі яго таксама ўнеслі ў «чорны спіс».

Каментары4

  • не такі як ёсць
    15.02.2024
    колькі разоў перапішаш афішу, Максімка?)) 
  • Крытыкаваць заўсёды лягчэй чым нешта рабіць
    15.02.2024
    Лепшы артыст ў СНД, а мабыць і ва ўсёй Еўропе. А беларусам як заўсёды "ўсё ня гэтак, ўсё ня тое".
  • Антон
    24.02.2024
    Жыву ў Празе амаль чвэрць стагоддзя. Упэўнены што канцэрт скасуюць. Не шмат набярэцца ахвотных. Заля вялікая, у зораках недахопу няма. Хто такі Корж, каб сабраць такую залю 

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае39

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць