Улада1212

Тарэса Собаль: Не хочацца з апушчанай галавой сыходзіць

Кіраўніца Дома польскага ў Івянцы каментуе акалічнасці крымінальнай справы, заведзенай супраць яе.

Супраць актывісткі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Тарэсы Собаль ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі ІІ артыкула 210 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі Валожынскага РАУСа абвінавачваюць жанчыну ў злоўжыванні, якое палягае на тым, што ў 2004 годзе паводле загада тагачаснага кіраўніка Саюза палякаў Тадэвуша Кручкоўскага, Дом польскі ў Івянцы атрымаў матэрыяльную дапамогу, што фактычна і стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Тэрэсы Собаль.

Спадарыня Собаль пракаментавала сітуацыю ў размове з карэспандэнтам «НН»: «Запрасілі мяне ў міліцыю і прычапіліся да гэтых дакументаў, што ў Гродне афармлялі. Тады кіраўніком Саюза Тадэуш Кручкоўскі быў. Усё ж у Гродне рабілася, усе дакументы там афармлялі. Мы ў Івянцы толькі атрымоўвалі сродкі для дзейнасці Дому польскага.

Гэты ціск на нас даўно пачаўся. Але я аптымістычна ставілася да рэчаіснасці. Думала, год новы прыйшоў – усё зменіцца. Хочацца, каб Дом быў сімвалам супрацоўніцтва, сяброўства. Але зараз мне далі зразумець, што нічога гэтага не будзе. Вось толькі што патэлефанавалі з падатковай інспекцыі – патрабуюць ксеракопіі ўсіх старонак пашпарта. Майго і мужа. Сказалі, што хочуць паглядзець на мае польскія візы. Раней мы ўжо насілі свае пашпарты ў гарсавет – там былі перакананыя, што мы разведзеныя і праводзім нейкія махінацыі…

Здароўе не вытрымлівае. Нам з мужам ужо сёмы дзесятак. Не хочацца толькі з апушчанай галавой сыходзіць. Хочацца змагацца. У мяне ўнутры спакой. Я ўпэўненая, што змагу ўсё перанесці».

Актывіст СПБ Андрэй Пачобут лічыць, што пераслед Т.Собаль – адзін з элементаў ціску на польскую меншасць у Беларусі:

«Мы назіраем абвастрэнне, узрастае ціск на сяброў СПБ. На працягу мінулага года 122 польскія настаўнікі былі дапытаныя. У афіцыйных дзяржаўных СМІ ўзнялася антыпольская хваля. Вяртаецца мова нянавісці. І гэтая крымінальная справа надуманая. Яна супярэчыць працэсуальнаму кодэксу. Гэта ўсё праявы адзінай кампаніі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера1

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера

Усе навіны →
Усе навіны

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

Карты якіх беларускіх банкаў працуюць у Еўрасаюзе?5

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі2

Апублікаваная запіска, якую, меркавана, Эпштэйн напісаў перад спробай самагубства6

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы10

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера1

«Беларуская Барбі» Кацярына Коба выйшла замуж у Швейцарыі. Імаверна, за таямнічага расійскага мультымільянера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць