Свет

Карл III ўпершыню з'явіўся на публіцы пасля таго, як у яго выявілі рак

Каля брамы прыватнага маёнтка, дзе знаходзіцца царква, сабралося каля сотні людзей, але на тэрыторыю іх не пусцілі.

Карл III і каралева Каміла. Photo by Max Mumby / Indigo / Getty Images

Брытанскі кароль Карл III упершыню з'явіўся на публіцы пасля таго, як Букінгемскі палац абвясціў, што ў манарха выяўлены рак, піша Бі-бі-сі.

Кароль наведаў царкву Святой Марыі Магдаліны ў Сандрынгеме, графства Норфалк, разам са сваёй жонкай, каралевай Камілай.

Каля брамы прыватнага маёнтка, дзе знаходзіцца царква, сабралася каля сотні людзей, але на тэрыторыю іх не пусцілі.

Раней Карл выказаў сардэчную падзяку за словы падтрымкі з боку грамадскасці ў сваёй першай заяве пасля таго, як у яго дыягнаставалі гэтую хваробу.

«Як вядома ўсім, хто пацярпеў ад раку, такія добрыя пажаданні з'яўляюцца найвялікшым суцяшэннем і падтрымкай», — гаворыцца ў заяве 75-гадовага манарха.

Букінгемскі палац распавёў пра дыягназ Карла ў мінулы панядзелак.

Кароль лечыцца ад раку (якога менавіта тыпу — не выдаецца) і знаходзіцца ў сваім маёнтку ў Сандрынгеме.

Хвароба яго была выяўленая ў студзені, калі ён праходзіў лячэнне ў сувязі з павелічэннем прастаты. Прадстаўнікі каралеўскай сям'і пацвердзілі, што гэта не рак прастаты.

«Прыемна чуць, што аповяд аб маім уласным дыягназе дапамог павысіць грамадскую дасведчанасць і праліць святло на працу ўсіх тых арганізацый, якія падтрымліваюць хворых на рак і іх сем'і ў Вялікабрытаніі і ва ўсім свеце», — напісаў Карл III падзячным пасланні.

«Я заўсёды захапляўся іх нястомным клопатам пра іншых і адданасцю сваёй справе, а цяпер захапляюся яшчэ больш дзякуючы майму асабістаму досведу», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць