Свет

«Ікона мораў». Самы вялікі ў свеце лайнер адправіўся ў першы круіз. Як ён выглядае

У спуску на ваду браў удзел Ліянель Месі.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Самы вялікі круізны лайнер у свеце Icon of the Seas («Ікона мораў») адправіўся ў першае сямідзённае плаванне па выспах Карыбскага мора з порта Маямі ў Фларыдзе, паведамляе Бі-бі-сі

Даўжыня карабля з'яўляецца рэкорднай і складае 365 м. Для параўнання, легендарны «Тытанік» быў амаль на 100 метраў карацейшы (269 м), а даўжыня найбуйнейшага авіяносца ВМФ ЗША Gerald R. Ford — 333 метры.

У цырымоніі спуску судна на ваду ўзяў удзел капітан зборнай Аргенціны па футболе Ліянэль Месі. Зараз ён гуляе за клуб «Інтэр Маямі».

Фота: Lynne Sladky / AP

Лайнер можа змясціць да 7600 пасажыраў, якія будуць спаць, есці і забаўляцца на 20 палубах з больш чым 40 рэстаранамі, кафэ і барамі. Там таксама ёсць невялікі парк з трапічнай расліннасцю, тэатр, караоке, спартыўныя пляцоўкі для гульні ў тэніс і валейбол, атракцыёны для дзяцей і аквапарк.

Судна зарэгістравана на Багамскіх выспах і было пабудавана ў Фінляндыі за 2 мільярды даляраў.

Рухавікі працуюць на звадкаваным прыродным газе (ЗПГ).

Эколагі раскрытыкавалі гэты від паліва, заявіўшы, што яго выкарыстанне прыводзіць да выкіду ў атмасферу метану. З аднаго боку, ЗПГ згарае больш чыста, чым традыцыйнае суднавае паліва, якім з'яўляецца, напрыклад, мазут, але сучасны ЗПГ на 85-95% складаецца з метану.

Таму пры ўжыванні ЗСПГ павялічваецца верагоднасць уцечак метану ў атмасферу, а метан з'яўляецца больш небяспечным парніковым газам, чым вуглякіслы газ.

За 20-гадовы перыяд метан утрымлівае ў 80 разоў больш цяпла, чым вуглякіслы газ, таму радыкальнае скарачэнне менавіта падобных выкідаў з'яўляецца жыццёва важнай задачай у рамках барацьбы са змяненнем клімату.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

«Гэта — няправільны крок, — заявіў агенцтву Reuters Браян Комер, дырэктар марской праграмы Міжнароднага савета па чыстым транспарце (ICCT). — Паводле нашых ацэнак, выкарыстанне ЗПГ у якасці суднавага паліва прывядзе да таго, што за час эксплуатацыі карабля ў атмасферу патрапіць на 120% парніковых газаў больш, чым калі б ён ішоў на звычайным суднавым газойлі».

Праект Royal Carrebian

Раней на гэтым тыдні ICCT апублікаваў справаздачу, у якім сцвярджаецца, што выкіды метану ад судоў, якія працуюць на ЗПГ, вышэй, чым належыць у адпаведнасці з дзеючымі правіламі.

Аднак гаспадары судна, кампанія Royal Caribbean, сцвярджае, што Icon of the Seas на 24% больш энергаэфектыўны, чым таго патрабуюць правілы для сучаснага марскога транспарту. Кампанія таксама плануе прадставіць карабель з нулявым узроўнем выкідаў да 2035 года.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Па дадзеных Міжнароднай асацыяцыі круізных ліній, круізная індустрыя з'яўляецца адным з найбольш хуткарослых сектараў турызму, прычым, галоўным чынам, ён прыцягвае моладзь. У 2021 годзе ўклад гэтага сектара турыстычнага бізнэсу ў сусветную эканоміку склаў 75 млрд даляраў ЗША.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Пры гэтым з 54 круізных лайнераў, якія турфірмы будуць выкарыстоўваць са студзеня 2024 года па снежань 2028, 63% працуюць на ЗПГ. Зараз на ЗПГ працуюць толькі каля 6%.

***

Icon of the Seas — найбуйнейшы круізны лайнер у свеце вагой 250 800 тон і даўжынёй амаль 365 метраў.

Будаўніцтва і набыццё самога карабля абышлося Royal Caribbean International амаль у 2 млрд даляраў ЗША (1,65 млрд еўра).

Па даных сайта Royal Caribbean, кошт квіткоў вар'іруецца ад 1723 да 2639 даляраў ЗША на чалавека. Аднак у папулярнае Каляднае плаванне кошт вырасце да 5124 даляры ЗША на чалавека.

Прыпынкі першага рэйса: Сэнт-Кітс і Нэвіс і сталіца Амерыканскіх Віргінскіх выспаў: Шарлота-Амалія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць