Свет1919

У польскім Любліне знялі з ратушы ўкраінскі сцяг праз рашэнне Зяленскага наконт «падраздзялення УПА»

Гарадскія ўлады прыбралі ўкраінскі сцяг з будынка ратушы, які быў вывешаны там яшчэ ў 2022 годзе ў знак салідарнасці, паведамляе РБК-Украіна.

Ілюстрацыйнае фота

Прычынай стаў указ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб прысваенні падраздзяленню Сіл спецыяльных аперацый «Поўнач» ганаровага наймення «імя Герояў УПА». Указ выклікаў рэзкую рэакцыю ў Польшчы — ад Міністэрства замежных спраў да прэзідэнта Наўроцкага.

Ратуша Любліна распаўсюдзіла заяву, у якой адзначаецца, што горад далучыўся да іншых польскіх гарадоў. Гарадскія ўлады падзяляюць крытычную пазіцыю польскага МЗС і пасольства Польшчы ў Кіеве адносна рашэння Зяленскага.

«Услаўленне фарміраванняў, адказных за злачынствы супраць мірнага насельніцтва, наносіць боль памяці польскіх ахвяр і ўскладняе пабудову шчырага дыялогу», — адзначылі ў гарадской радзе.

У той жа час Люблін падкрэслівае, што застаецца саюзнікам Украіны ў барацьбе за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.

«Мы не бачым супярэчнасці паміж абаронай гістарычнай праўды і салідарнасцю з народам, які стаў ахвярай агрэсіі», — гаворыцца ў заяве.

Сярод жыхароў горада меркаванні адносна зняцця сцяга падзяліліся. Адны падтрымліваюць гэтае рашэнне, спасылаючыся на непрымальнае, на іх думку, ўслаўленне Украінскай паўстанцкай арміі, якая змагалася з полькімі фармаваннямі падчас Другой сусветнай.

Іншыя лічаць яго недарэчным зараз, адзначаючы, што ўкраінцы дагэтуль ваююць на перадавой супраць расійскіх войскаў.

26 мая Зяленскі падпісаў указ аб прысваенні Асобнаму цэнтру спецыяльных аперацый «Поўнач» ганаровага наймення «імя Герояў УПА» за ўзорнае выкананне баявых задач.

У адказ прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заявіў, што разглядае магчымасць пазбаўлення Зяленскага найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды рэспублікі.

Міністэрства замежных спраў Украіны адказала, што Кіеў не меў намеру абражаць польскі народ — для Украіны УПА сімвалізуе выключна супраціў маскоўскай імперскай палітыцы.

Каментары19

  • Інфармацыя для чытача
    01.06.2026
    Гэта артыкул нейкі жарт. Напісана толькі: "Адны падтрымліваюць гэтае рашэнне, спасылаючыся на непрымальнае, на іх думку, ўслаўленне Украінскай паўстанцкай арміі, якая змагалася з полькімі фармаваннямі падчас Другой сусветнай."

    Але ні слова пра сапраўдную прычыну, пра якую ўсё пішуць і кажуць у Польшчы, а менавіта пра датычнасць УПА да Валынскай разні.

    Пытанне: гэта такая недапрацоўка ці маніпуляцыя?
  • Заходні Беларус
    01.06.2026
    Чаму ў спасылцы rus? Чаму ў спасылцы rus? Чаму ў спасылцы rus?
  • Андрусь
    01.06.2026
    Інфармацыя для чытача , так, чамусьці пацыфікацыю не ўзгадалі. Сапраўды, УПА, змагаючыся за незалежную Украіну, дзейнічала больш вынікова, бо была на сваёй зямлі і адчувала падтрымку ўкраінцаў, якія складалі большасць насельніцтва Валыні. Канеешне, сёння такія метады выглядаюць дзіка. Але тады ў жорнах вайны ўкраінцы разлічвалі выбараць сваю дзяржаву - незалежную і ад Польшчы, і ад саветаў. На жаль, не атрымалася.
    Затое цяпер менавіта ўкраінцы не даюць карычневай чуме рашызму падыйсці да межаў Польшчы.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць