Грамадства11

З якога ўзросту дзіця можа ехаць у аўтобусе адно — гэта трэба ведаць бацькам

У сезон школьных канікул у бацькоў часта ўзнікае пытанне, ці можна адправіць дзіця ў іншы горад да сваякоў самастойна. Пры арганізацыі такіх паездак міжгароднім транспартам ключавое значэнне маюць узрост непаўналетняга пасажыра і маршрут, распавялі «Мінскай праўдзе» ў «Атласбас».

Калі гаворка ідзе пра паездкі ў межах горада або па прыгарадных маршрутах, самастойна перасоўвацца дазваляецца дзецям з 7 гадоў.

Аднак адправіць дзіця адно ў іншы горад (прыгарадным ці міжгароднім рэйсам) можна толькі з 14 гадоў.

Малодшых пасажыраў без суправаджэння дарослых у іншы населены пункт перавозчык не возьме: папулярны варыянт «кіроўца прыгледзіць, а бабуля сустрэне» ў гэтым выпадку не працуе.

Што тычыцца міжнародных паездак за мяжу, то падлетак мае права ехаць адзін з 16 гадоў, але пры наяўнасці поўнага камплекта неабходных дакументаў і дазволаў.

Каментары1

  • Filipp
    01.06.2026
    "Малодшых пасажыраў без суправаджэння дарослых у іншы населены пункт перавозчык не возьме: папулярны варыянт «кіроўца прыгледзіць, а бабуля сустрэне» ў гэтым выпадку не працуе."©
    Якія часы( Мяне бацькі адпраўлялі на прыпынак з сумкай, казалі ў якім часе будзе аўтобус і я сам ехаў на вёску к бабуле.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць