Лукашэнка давёў генералам, што Польшча і Літва значна горшыя нават за вайну ва Украіне
Аляксандр Лукашэнка склікаў нараду, дзе заклікаў да пільнасці «на фоне мілітарыстычнай абстаноўкі ў суседніх краінах». Адпаведную заяву ён зрабіў пры зацвярджэнні рашэнняў на ахову дзяржаўнай граніцы ў 2024 годзе, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка адзначыў, што хаця гэта мерапрыемства традыцыйнае, але вельмі важнае з-за таго становішча, якое «разгортваецца вакол Беларусі».
«Сённяшняе рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы мае сваю асаблівасць у тым, што ў нас асаблівая сітуацыя: на поўдні — вайна, на захадзе — Польшча, Літва, балтыйскія дзяржавы — і таго горш. Падкрэсліваю: і таго горш. Там рыхтуюцца адпаведныя атрады, палкаводцы вызначаныя», — сказаў ён.
Лукашэнка зноў падкрэсліў, што ў Беларусі знаюць і «байцоў гэтых атрадаў», якія гатовы ўжо ваяваць супраць уласнай краіны.
«Таму, як я заўсёды вайскоўцам гавару і асабліва міністру абароны: мы не павінны нічога празяваць, па-народнаму гаворачы. Ні ў якім разе нельга дапусціць нейкага выпадковага развіцця падзей на нашай граніцы. Таму — пільнасць і яшчэ раз пільнасць», — сказаў ён.
На нарадзе прысутнічалі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары