Свет1414

У Трампа засталася толькі адна суперніца перад выбарамі-2024. Хто такая Нікі Хэйлі?

Гэтая жанчына, чые бацькі — эмігранты з Індыі, была губернатарам штата і прадстаўніком ЗША пры ААН, а цяпер вырашыла пазмагацца на прэзідэнцкіх выбарах.

НІкі Хэйлі Никки Хейли Nikki Haley
Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Нікі Хэйлі выходзіць на сцэну на мітынгу ў суботу, 20 студзеня 2024 г., Нашуа, штат Нью-Гэмпшыр. Фота: AP Photo / Robert F. Bukaty

Нікі Хэйлі (Nikki Haley) на фоне Дональда Трампа, свайго канкурэнта па Рэспубліканскай партыі ў змаганні за мандат на прэзідэнцкіх выбарах, выглядае яго дачкой. Калі Трампу 77 гадоў, то Хэйлі некалькі дзён таму (20 студзеня) адсвяткавала свой 52-гі дзень народзінаў.

Калі Трамп — амерыканец у другім пакаленні (яго дзядуля з бабуляй з боку бацькі былі нямецкімі эмігрантамі), то Хэйлі нарадзілася ў ЗША ў сям'і эмігрантаў-сікхаў з індыйскага штату Пенджаб. Яе імя пры нараджэнні Німрата Рандхава.

Яе бацька меў стыпендыю на навучанне ад Універсітэту Брытанскай Калумбіі (Канада), а пасля атрымання ступені доктара навук разам з сямʼёй пераехаў у Паўднёвую Караліну. Там ён выкладаў біялогію ў каледжы. Маці Хэйлі пасля сямі гадоў выкладання ў дзяржаўнай школе адкрыла буцік жаночага адзення. На той час Нікі было чатыры гады.

Як бачым, Хэйлі, у адрозненні ад Трампа, не можа пахваліцца ні вялікай бізнэс-імперыяй, ні ўдзелам у тэлешоу і кіно. Але яе бацькам, якія гадавалі пяцёра дзяцей, хапіла грошай, каб аддаць дачку ў прыватную сярэднюю школу.

НІкі Хэйлі Никки Хейли Nikki Haley
Нікі Хэйлі — выпускніца школы. 1989 год. Фота: Wikimedia Commons

Пасля яе заканчэння Нікі атрымала ступень бакалаўра ў сферы бухгалтарскага ўліку і фінансаў у дзяржаўным Клемсанскім універсітэце — другім па колькасці студэнтаў універсітэце штата Паўднёвая Караліна. У спісе найлепшых універсітэтаў ЗША за 2023 год ад Forbes ён знаходзіўся на 113-м месцы.

З сямейнага бізнесу ў палітыку

Пачынаючы з 12 гадоў Нікі дапамагала маці весці бухгалтэрыю ў краме. Пасля заканчэння універсітэту яна некаторы час папрацавала ў кампаніі па перапрацоўцы адкідаў, а затым далучылася да сямейнага бізнесу, які з магазіна ператварыўся ў фірму, якая выпускае высакаякаснае адзенне.

У 1996 годзе Хэйлі выйшла замуж, а ў хуткім часе занялася грамадскай дзейнасцю. Цяпер яе муж — афіцэр Нацыянальнай гвардыі Паўднёвай Караліны. У іх двое дзяцей.

У 1998 годзе Нікі Хэйлі была прызначана ў раду дырэктараў Гандлёвай палаты адной з акруг штата Паўднёвая Караліна. А ў 2004 годзе стала прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі жанчын-прадпрымальніц. У тым жа годзе яна балатавалася ад Рэспубліканскай партыі ў Палату прадстаўнікоў штата Паўднёвая Караліна, і ў 32 гады стала першай амерыканкай індыйскага паходжання, якая заняла гэтую пасаду ў штаце.

Хейлі прабыла ў палаце прадстаўнікоў тры тэрміны, а ў 2010 годзе была абраная губернатарам Паўднёвай Караліны. У 2014 годзе яе пераабралі на другі тэрмін.

У 2016 годзі Нікі Хэйлі была ўключана часопісам Time ў спіс 100 самых уплывовых людзей свету. А ў 2017 годзе яна падала ў адстаўку, каб стаць прадстаўніком ЗША пры ААН. 31 студзеня 2018 года Хэйлі сышла з гэтай пасады.

Палітычныя погляды

Нікі Хейлі лічыцца кансерватарам. Яна выступае за ўзмацненне эміграцыйнага заканадаўства, супраць гей-шлюбаў і абортаў.

Пад час свайго губернатарства яна падтрымала закон, які патрабуе ад працадаўцаў даказваць, што зноў нанятыя работнікі зʼяўляюцца законнымі рэзідэнтамі Злучаных Штатаў, а таксама патрабуе, каб усе мігранты заўсёды мелі пры сабе дакумент, які пацвярджае, што яны законна знаходзяцца ў Злучаных Штатах.

Таксама на яе рахунку як губернатара прыняцце ў Паўднёвай Караліне закону аб забароне абортаў пасля 20 тыдняў, які распаўсюджваецца на ахвяраў згвалтаванняў і інцэсту, аднак дазваляе медыцынскае ўмяшальніцтва ў выпадку пагрозы жыццю маці.

Хейлі выступае за абнаўленне Рэспубліканскай партыі і выказваецца супраць прафсаюзаў. Яна таксама лічыць, што сродкі, якія выдзяляюцца на дзяржаўную адукацыю, могуць быць выкарыстаны больш эфектыўна. У 2012 годзе Хэйлі рэалізавала план, па якім заробак настаўніка вызначацца не толькі стажам і кваліфікацыяй, але і прадукцыйнасцю працы. Іх кваліфікацыйны рэйтынг цяпер залежыць ад ацэнак і справаздач кіраўнікоў, вучняў і бацькоў.

Хейли вместе с президентом Дональдом Трампом и генеральным секретарем ООН Антониу Гутерришем. Хэйлі разам з прэзідэнтам Дональдам Трампам і генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам Haley alongside President Donald Trump and United Nations secretary-general António Guterres
Нікі Хэйлі разам з прэзідэнтам Дональдам Трампам і генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. 2017 год. Фота: Wikimedia Commons

У часе знаходжання на пасадзе пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Нікі Хэйлі выступала за захаванне санкцый супраць Расіі да той пары, пакуль Крым не вернецца ў склад Украіны. Яна заяўляла, што Вашынгтону трэба не давяраць Расіі, а сурʼёзна адносіцца да пагрозы з яе боку.

Прэзідэнцкая кампанія

Пасля сыходу з пасады ў ААН у маі 2019 года Нікі Хэйлі ўвайшла ў склад рады дырэктараў кампаніі Boeing.

У лютым 2023 года Хэйлі афіцыйна вылучыла сваю кандыдатуру для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах ад Рэспубліканскай партыі.

У чэрвені 2023 года Ніккі Хэйлі раскрытыкавала сваіх супернікаў на рэспубліканскіх праймерыз Дональда Трампа і губернатара штата Фларыда Рона Дэсанціса за іх адмову прама адказваць на пытанне аб тым, ці хочуць яны перамогі Украіны ў вайне з Расіяй.

Хэйлі заявіла, што нельга называць расійскую агрэсію «тэрытарыяльнай спрэчкай» або заклікаць да нейтралітэту Злучаных Штатаў у гэтым пытанні. «Перамога Украіны — у інтарэсах нашай нацыянальнай бяспекі», — дадала яна. 

Аб вайне Ізраіля і ХАМАС Хэйлі заявіла: «Я б сказала Ізраілю: мы павінны зрабіць усё, што вам трэба, каб не проста вярнуць сваю краіну, а знішчыць тэрарыстаў».

На праймерыз Рэспубліканскай партыі ў штаце Аёва Нікі Хэйлі атрымала 19,1% галасоў, заняўшы трэцяе месца. На другім быў Рон Дэсанціс (21,2%) галасоў.

Учора стала вядома, што Дэсанціс зняў сваю кандыдатуру і выказаўся ў падтрымку Дональда Трампа. Гэта адбылося за два дні да праймерыз Рэспубліканскай партыі ў другім штаце ЗША — Нью-Гэмпшыры. Такім чынам цяпер з Дональдам Трампам за мандат ад рэспубліканцаў будзе змагацца толькі Нікі Хэйлі.

На сустрэчы з сваімі прыхільнікамі ў Нью-Гэмпшыры 21 студзеня Трамп назваў Хэйлі прабайдэнаўскім кандыдатам і абвінаваціў яе ў імкненні распаліць вайну.

У той жа час Хэйлі ў інтэрвʼю тэлеканалу CBS заявіла, што псіхічнае здароўе Байдэна за апошнія гады пагоршылася.

Чытайце яшчэ:

Трамп выйграў кокусы ў Аёве

Галоўны супернік Трампа сярод рэспубліканцаў зняўся з выбараў на яго карысць

Ці зможа Нікі Хэйлі выбіць Трампа? Дэбатуе яна прыўкрасна

Каментары14

  • Нікі
    22.01.2024
    Неблагая замена трампу і байдэну.
  • Питон
    22.01.2024
    Джо, но, увы - пипл хавает (С) 
  • Freddy
    22.01.2024
    Несколько фактов от Никки для невероятных. Никки выступила за обязательное использование выданного государством документа для всех кто пишет в интернете коментарии. То есть питоны ваньки и кто там еще не забывайте дописывать к вашим сообщениям свои паспортные данные. Когда муж был в Афганистане Никки изменяла ему с двумя своими помощниками. На вопрос журналиста Дейли Мейл о ее сексуальных утехах, издание лишилось аккредитации на ралли  которые проводит Хейли.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць