Грамадства3535

Дзяўчаты, якія ездзілі з Лукашэнкам у ААЭ дзесяць гадоў таму — хто яны?

Супрацоўнікі Белпол падрыхтавалі расследаванне пра дзяўчат, што суправаджалі Лукашэнку падчас візіту ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ў 2014 годзе.

Гарэм Лукашэнкі Гарем Лукашенко Harem Lukashenko
Супрацоўніцы службы пратаколу пад час афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў ААЭ. Кастрычнік 2014 года. Фота: Belpol

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абʼяднаныя Арабскія Эміраты адбыўся ў кастрычніку 2014 года. Разам з афіцыйнымі асобамі яго суправаджалі жанчыны з службы пратаколу. У адзін з дзён яны зрабілі групавы здымак. Белпол называе іх імёны.

Марыя Багамолава Мария Богамолова Maria Bogamolova
Марыя Багамолава. Фота: АІС «Пашпарт» 

Багамолава Марыя Віктараўна. 1987 года нараджэння. Мадэль «Студыі Тамара». Да 2014 года працавала ў Астрашыцка-гарадоцкай сярэдняй школе, дзе вучыўся Мікалай Лукашэнка, настаўніцай англійскай мовы. З 2016 па 2020 год — начальнік адзела пратакола «Слаўкалія». З 2020 года — настаўніца Мінскай міжнароднай гімназіі, дзе з восені таго ж году стаў вучыцца малодшы Лукашэнка. Цяпер, як пішуць раследвальнікі, жыве ў Еўропе.

Дар'я Шманай Дарья Шманай Darya Shmanay
Дарь'я Шманай. Фота: АІС «Пашпарт»

Шманай Дарʼя Міхайлаўна. 1993 года нараджэння. Да 2014 года працавала ў Нацыянальнай школе прыгажосці. А пазней стала начальнікам спецаддзела Адміністрацыі прэзідэнта, папрацавала і ў пасольстве ў Расіі.

Таццяна Мацвеева Татьяна Матвеева Tatyana Matveeva
Таццяна Мацвеева. Фота: АІС «Пашпарт»

Мацвеева Таццяна Аляксандраўна. 1990 года нараджэння. Да 2014 года працавала ў «Мінскхлебпраме». Цяпер зʼяўляецца дырэктарам ААА «БелГлобалТон».

Ксенія Санковіч Ксения Санкович Ksenia Sankovich
Ксенія Санковіч. Фота: АІС «Пашпарт»

Санковіч Ксенія Андрэеўна. 1990 года нараджэння. Гімнастка, але на момант паездкі фармальна студэнтка БДУ. Цяпер працуе ў Нацыянальным Алімпійскім камітэце і вядзе праграму на АНТ.

Яна Жырова Яна Жирова Yana Zhirova
Яна Жырава. Фота: АІС «Пашпарт»

Жырава Яна Ігараўна. 1991 года нараджэння. На момант візіту — мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці. Цяпер працуе на БТ.

Елена Прекрасная Алена Прэкрасная Elena Prekrasnaya
Алена Прэкрасная. Фота: АІС «Пашпарт»

Прэкрасная Алена Юрʼеўна. 1993 года нараджэння. Працавала ў «Студыі Тамара» і Нацыянальнай школе прыгажосці. Затым — на Сталічным тэлебачанні.

Ірына Майсейчык Ирина Мойсейчик Irina Moiseichik
Ірына Майсейчык. Фота: АІС «Пашпарт»

Майсейчык Ірына Сяргееўна. 1986 года нараджэння. Выпускніца БДУ і мадэль у далейшым працавала ў ААА «Салеа», якое ўваходзіць у холдынг «Амкадор».

Настасся Сакалоўская Anastasia Sokolovskaya Анастасия Соколовская

Сакалоўская Настасся Міхайлаўна. 1990 года нараджэння. Таксама мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці, пазней — супрацоўніца сакратарыяту Савета Рэспублікі.

Як можна заўважыць, самай старэйшай супрацоўніцы службы пратаколу на момант візіту было 27 гадоў. Самай малодшай — 21 год. Толькі дзве дзяўчыны не звязаныя з мадэльным бізнесам.

@nashaniva Беларускі, якія ездзілі з Лукашэнкам у ААЭ дзесяць гадоў таму — хто яны? #лукашенко #александрлукашенко #беларусь #навіны #новостибеларуси #беларусьновости #лукашэнка #беларусь2024 #беларусьсейчас #нашаніва ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Чытайце яшчэ:

Што стала з першай настаўніцай Колі Лукашэнкі. Гісторыя Марыі Багамолавай

Дар'я Шманай атрымала афіцыйнае прызначэнне

Беларуская гімнастка Ксенія Санковіч пабралася шлюбам з прадстаўніком Алімпійскага камітэта Расіі ФОТА

Каментары35

  • Востоковед
    09.01.2024
    Джамиля, Зарина, Гюзель, Саида, Хафиза, Зухра, Лейла, Зульфия, Гюльчатай ... Гюльчатай!

    Настоящий гарем узурпатора.
  • Гаўрыла
    09.01.2024
    Я б іх назваў страхалюдны эскорт
  • Цікава, але...
    09.01.2024
    Гэта ўсё, канешне, цікава. Але, мабыць, Белпол заняўся чымсці больш карысным? Напрыклад, правёў бы аналагічнае расследванне пра сілавікоў, датычных да забойстваў пратэстоўцаў і здзекаў над імі ў вязніцах.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць