Грамадства66

Дар'я Шманай атрымала афіцыйнае прызначэнне

Дар'я Шманай прызначаная дарадцай-пасланніцай пасольства Беларусі ў Расіі. Пастанову 24 кастрычніка падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша Reform.by.

Дар'я Шманай. Фота: ВКонтакте

У СМІ Шманай называлі «культавай памочніцай» Лукашэнкі мінулага дзесяцігоддзя, яна была адзін час начальніцай аддзела дзяржаўнага пратакола пры Лукашэнку. Вядомы выпадак, калі Лукашэнка нават прылюдна прапаноўваў яе пацалаваць колішняму прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву. 

Таксама яна вядомая сяброўствам з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант і яго фаварытам Дзмітрыем Баскавым. Іх разам бачылі падчас набегаў на двары з пратэснай актыўнасцю ў 2020 годзе. Менавіта ў адзін з такіх рэйдаў быў забіты Раман Бандарэнка, жыхар «Плошчы пераменаў» у Мінску.

У пачатку 2020 года Дар'я Шманай знікла з атачэння Лукашэнкі, і, мяркуючы па тым, што была членам выбарчай камісіі ў пасольстве ў Маскве, працавала недзе ў расійскай сталіцы, але невядома дзе і кім. Пасля яе некалькі разоў бачылі побач з Лукашэнкам, апошні раз — 28 верасня падчас ягонага нечаканага візіту ў абхазскую Піцунду.

Каментары6

  • Уладзімір
    26.10.2022
    Творчая асоба ... :)
  • Пан Усялян
    26.10.2022
    Добра грае дзяўчына на скураных флейтах, таму так хутка лезе па працоўных драбінах...
  • даведка
    26.10.2022
    Она и раньше работала в белорусском Посольстве в Москве, только на низовой должности.
    Присутствовала в числе почётных гостей и попадала в кадр трансляций на всех играх высшей лиги КВН с участием белорусских команд с их предварительно одобренными шутками про Лукашенко.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць