Эканоміка

У Брэсце прадалі старую казарму па цане ў 9500 разоў вышэйшай за стартавую

У канцы лістапада стала вядома, што ў Брэсце адбудуцца таргі па двух цікавых гісторыка-культурных аб'ектах: на аўкцыён выстаўляліся казармы. Абедзве — за сімвалічныя 37 рублёў. Днямі прайшлі таргі, і абодва лоты здабылі ўласнікаў, але ў выніку зусім не за адну базавую велічыню, піша «Анлайнер».

Адзін з аб'ектаў быў былой казармай яшчэ царскіх часоў, размешчанай на вуліцы Брэсцкіх дывізій, 15а. Двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы быў пабудаваны да 1917 года і вызначаўся не толькі моцай каменнага мура, але і памерамі — 3333 «квадраты».

Будынак выстаўляўся на аўкцыён і раней. У 2022-м за яго хацелі больш за 2,5 млн рублёў, аднак пры такіх стаўках ахвотных пазмагацца за лот не знайшлося.

Цяпер жа, як расказаў «Анлайнеру» прадстаўнік Беларускай універсальнай таварнай біржы, паўдзельнічаць у таргах вырашылі 15 заяўнікаў. Стартавалі таргі а 10:00 26 снежня, а скончыліся толькі ў 01:55 27 снежня. Усяго было зроблена 63 519 ставак.

У выніку казарма дасталася таму, хто прапанаваў за яе максімальную суму, а менавіта 352 564 рублі. То-бок цана за аб'ект вырасла ў 9,5 тысячы разоў.

Раней паведамлялася, што на плошчах, якія ўжо перажылі частковую перапланіроўку, замену перагародак і ўстаноўку новых вокнаў, можна адкрыць офісы, музей, студыі.

«Прадалі ўчора і яшчэ адну гістарычную каштоўнасць — абарончую казарму «Ж-З». Гэта частка Брэсцкай крэпасці. Таргі выніковыя: пачатковая цана была 37 рублёў, а цана продажу — 5516. У таргах узялі ўдзел 4 заяўнікі, якія за 28 хвілін зрабілі 988 ставак. У абодвух выпадках пераможцамі сталі юрыдычныя асобы, якія працуюць у сферы будаўніцтва», — растлумачылі ў БУТБ.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?12

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць