Грамадства55

Палітвязень, грамадзянін Расіі, паехаў з беларускай турмы на вайну

24-гадовы расіянін Антон Лысаў, які быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за дзеянні на тэрыторыі Беларусі, быў вызвалены з калоніі ўвосень 2023 года і экстрадаваны ў Расію з прычыны згоды ваяваць на баку РФ. Пра гэта са спасылкаю на свае крыніцы, паведамляе канал dissidentby.

Антон Лысаў — грамадзянін Расіі, прыехаў у Беларусь у кастрычніку 2021-га, каб паўдзельнічаць у падпале машыны старшыні Камітэта судовых экспертыз генерала Аляксея Волкава. Магчыма, той падпал быў замовай лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Як пісала «Наша Ніва» ў маі, Антон Лысаў, які адбываў пакаранне ў «Віцьбе», папраўчай калоніі № 3, яшчэ раней пісаў заяву на імя Яўгена Прыгожына з просьбай узяць яго ў ПВК «Вагнер» на вайну з Украінай, каб вызваліцца такім чынам з беларускай калоніі. 

План хлопца тады не спрацаваў. 

Як расказаў «Нашай Ніве» былы сукамернік Лысава, які сядзеў разам з ім, той прызнаваў, што паехаў паліць машыну за грошы, якія яму прапанаваў нехта праз адмысловую пляцоўку ў даркнэце. «Нават суму называў — каля $2000».

Лысава сукамернік характарызаваў як «чалавека без тармазоў». Расказвае такую гісторыю: «Неяк у прагулачным дворыку Лысаў наклаў кучу, бо прасіўся ў прыбіральню, а яго не выпускалі аднаго. Мы, законапаслухмяныя беларусы, такое і ўявіць не маглі».

Сам Лысаў да свайго арышту ў Мінску жыў у Чэбаксарах (расійская аўтаномія Чувашыя), ён сірата, са сваякоў у яго толькі састарэлая бабуля. 

Разам з беларусам Захарам Таразевічам ён быў затрыманы і асуджаны за падпал машыны старшыні Камітэта судовых экспертыз Аляксея Волкава. 

Спачатку хлопцам інкрымінавалі тэрарызм, але судзілі ў выніку па 218 артыкуле Крымінальнага кодэкса — за наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці.

Лысаў атрымаў 10 гадоў калоніі, быў прызнаны палітвязнем. 

Высветлілася, што хлопцам за падпал заплацілі. Замоўшчык падпалу затрыманы і асуджаны не быў, што дае падставы лічыць, што тым «замоўшчыкам» магла быць асоба з лукашэнкаўскіх спецслужбаў — метад правакацый шырока выкарыстоўваецца ўладамі ў «экстрэмісцкіх» злачынствах. 

Каментары5

  • БС
    21.12.2023
    Как удобрение пойдёт, или на корм одичалым домашним животным. Хоть какой-то толк будет природе от этого мусора.
  • Беларус
    21.12.2023
    Колькі расіян не кармі, яны сукамі застаюцца
  • Ком
    21.12.2023
    Сапраўды палітвязень, ці памылка?

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць