Здарэнні

У аўтамабілі, які прыбыў у Латвію з Беларусі, знайшлі тайнікі на дыстанцыйным кіраванні

Супрацоўнікі мытнага ўпраўлення Службы дзярждаходаў Латвіі (VID) пры праверцы легкавога аўтамабіля, які прыбыў з Беларусі, выявілі тайнікі, у якіх спрабавалі правезці 1800 пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Фота: VID

Мытнікі адзначылі, што тайнікі працавалі з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання, піша Delfi.lv.

14 снежня на КПП «Патэрніекі» (з беларускага боку — «Грыгараўшчына») з Беларусі заехаў аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Літвы.

Супрацоўнікі мытні накіравалі машыну на рэнтген. Аналізуючы атрыманыя выявы, супрацоўнікі Службы дзярждаходаў западозрылі, што ў канструкцыі кузава можа быць схаваны незадэклараваны тавар. Да праверкі далучыўся кінолаг з сабакам, навучаным пошуку тытунёвых вырабаў.

У выніку мытнікі выявілі, у транспартным сродку спецыяльна абсталяваныя схованкі. Яны размяшчаліся па абедзвюх сценках багажнага аддзялення пад ашалёўкай і былі абсталяваныя электроннымі перамыкачамі, якія дазваляюць адчыняць іх дыстанцыйна.

Мытнікам удалося канфіскаваць 16 000 цыгарэт «НЗ Gold» і 20 000 цыгарэт «Мінск capital QS» з беларускімі акцызнымі маркамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць