26 чалавек затрыманыя. Лукашэнка распавёў пра «малочную справу»
Аляксандр Лукашэнка падчас нарады расказаў пра вялікую крымінальную справу ў малочнай галіне. Паводле яго слоў, выкрыта карупцыйная схема экспарту ў Расію прадукцыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Генеральны дырэктар «Бабушкиной крынки» Генадзь Скітаў быў прызначаны на пасаду ў верасні 2019 года. Ён сфарміраваў сваю каманду з ліку набліжаных знаёмых і сваякоў і пачаў, паводле слоў Лукашэнкі, «новую збытавую палітыку».
Як расказаў Лукашэнка, пасады начальнікаў філіялаў занялі былыя міліцыянты — з Барысаўскага РУВД і АБЭЗ, — былы кіроўца Скітава, былы кіраўнік барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў і сваякі гендырэктара.
Як адзначыў старшыня КДБ Іван Церцель, было затрымана 26 чалавек, на цяперашні момант 15 арыштаваны.
У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў узяты ў распрацоўку 8 камерцыйных груп, якія ўстанавілі кантроль на выгадных для сябе ўмовах над экспартам у Расію, распавёў Лукашэнка.
«Атрыманая інфармацыя паказала, што рэалізацыю схемы не маглі ажыццяўляць без удзелу службовых асоб прадпрыемстваў і дзяржорганаў», — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што там могуць быць і члены ўраду.
«Шляхам подкупу асобныя камерсанты атрымлівалі права першачарговага размеркавання малочнай прадукцыі (масла, сыроў, іншай малочнай прадукцыі) на сваю карысць з магчымасцю закупкі па цане ніжэйшай за ўстаноўлены індыкатыў», — распавёў Лукашэнка.
Ён выказаў меркаванне, што падобная злачынная схема стала магчымай, таму што не выпрацавана сістэма рэалізацыі прадукцыі. «Многія прапануюць праз біржу ўсё прадаваць і гэтак далей. Гэта ваша справа. Але як толькі замялі гэтых дзеячаў, пасадзілі куды трэба, зусім іншыя цэны на прадпрыемствах. І ўсё пачалося, спадар Субоцін (старшыня Віцебскага аблвыканкама — НН.), з Віцебскай вобласці. Можа быць, да вас. Але не дай бог (губернатараў папярэджваю) касякі будуць у вашу бытнасць, мала не падасца. Будзе аж у вачах цёмна, якімі б вы надзейнымі і адданымі мне ні былі. Гэта пытанне не Лукашэнкі. Гэта пытанне дзяржаўнай важнасці», — сказаў ён.
«Я даручыў старшыні Камітэта [дзяржаўнай бяспекі] усіх перапісаць, усю ўласнасць. А ўласнасці там нямерана. Усё павінна быць канфіскавана ў даход дзяржавы. Страту мы бачым. Уся ўласнасць павінна быць у дзяржавы», — сказаў Лукашэнка.
Таксама ён выказаў незадавальненне працаю кіраўніка сваёй Адміністрацыі Ігара Сергеенкі і Наталлі Качанавай як упаўнаважанай па Мінску. «Разбяромся з усімі», — рэзюмаваў Лукашэнка.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Открою тебе небольшой секрет,русские коммерсы сами заказывают такой фальсификат с целью удешевления,но прикладывают к нему документы от нормальных партий. У тебя почему болит от этого? Ты в России живешь? Я в этом не сомневаюсь.
По мне пусть хоть навоз в сыр добавляют. Для вас, россиян,ничего не жалко.