Грамадства2727

Караеў абвінаваціў беларусаў тымі ж словамі, якімі Гітлер абвінавачваў яўрэяў і марксістаў

Былы міністр унутраных спраў, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў у інтэрв’ю дзяржаўнаму выданню «Беларусь сегодня» распавёў пра сваё жыццё і прыгадаў 2020 год. Фразай «Чым больш жахлівая хлусня, тым ахвотней у яе вераць» ён патлумачыў поспех тэлеграм-каналаў у час пратэстаў. 

Юрый Караеў. Фота: Sb.by

Юрый Караеў расказаў, што родам з простай сям'і, ягоны бацька працаваў электрамантажнікам, а маці інжынерам. Яго самога назвалі ў гонар Юрыя Гагарына. 

«Бацькі заклалі аснову, прынцыпы. Яны быццам простыя, але фундаментальныя: быць сумленным перад сабой і іншымі, дапамагаць тым, хто жыве ў нястачы, умець пастаяць за сябе», — расказаў пра сваё выхаванне ўраджэнец расійскай Асеціі Караеў.

Былы міністр прызнаўся, што з'яўляецца прыхільнікам творчасці Аляксандра Разенбаума. Кнігамі, якія найбольш на яго паўплывалі, Караеў лічыць «Тры мушкецёры» Дзюма і «Дзеці капітана Гранта» Верна, але любімай называе «Узнятую цаліну» Міхаіла Шолахава, прычым адзначае ў ёй эпізод выключэння з партыі Макара Нагульнова. 

Галоўным святам Караеў для сябе лічыць Дзень Перамогі.

Распавядаючы пра сваё з'яўленне ў Беларусі, прыгадаў гісторыю з роднага двара:

«Я, калі з ваеннага вучылішча размяркоўваўся, мая суседка ў нашым інтэрнацыянальным двары ў родным Арджанікідзэ спытала: «Юра, ты куды размеркаваўся?» «У Беларусь», — адказваю. А яна кажа: «Як табе пашанцавала. Гэта найлепшы народ!» Я з гэтым пачуццём і ўпэўненасцю жыву тут ужо 34 гады».

Варта нагадаць, што на нарадзе ў 2020 годзе, аўдыязапіс якой прысутныя на ёй афіцэры апублікавалі ў інтэрнэце, Караеў называў беларусаў не найлепшым народам, а самым пакорлівым, і дзівіўся, як гэта яны маглі ўзбунтавацца супраць улады.

Прыгадваючы тагачасныя падзеі, калі ён узначальваў МУС, Караеў заявіў: «Апазіцыйныя тэлеграм-каналы яўна працавалі на свае «зялёныя», а ўсе «нейтральныя» былі ахопленыя нейкай вакханаліяй. Я быў проста ўражаны, як адукаваныя людзі ставіліся да гэтых вар'яцкіх фэйкаў. Галоўнае, што мы перамаглі і сталі ў сто разоў мацнейшыя!»

Апанентаў рэжыму Лукашэнкі ён абвінаваціў у тым, што тыя, як «сучаснікі-паслядоўнікі» аднаго з кіраўнікоў нацысцкай Германіі, перанялі ягоны пастулат «Чым больш жахлівая хлусня, тым ахвотней ёй вераць».

Гэтая фраза часта прыпісваецца міністру прапаганды Ёзэфу Гебельсу, але насамрэч паходзіць з кнігі Адольфа Гітлера Mein Kampf, у якой той абвінаваціў яўрэяў і марксістаў у паразе Германіі ў Першай сусветнай вайне.

«Гэтыя спадары зыходзілі з таго правільнага разліку, што чым больш жахліва вы хлусіце, тым хутчэй вам павераць. Шараговыя людзі хутчэй вераць вялікай хлусні, чым маленькай. Гэта адпавядае іх прымітыўнай душы. Яны ведаюць, што ў малым яны і самі здольныя зманіць, ну а ўжо вельмі моцна схлусіць яны, мабыць, пасаромеюцца. Вялікая хлусня нават проста не прыйдзе ім да галавы».

Як бачым, гэтай фразай нацысты распавядалі не пра свае метады, хоць па факце яны такімі і былі, а абвінавачвалі ёй сваіх апанентаў. Дакладна тое ж паўтарыў праз 100 гадоў і беларускі сілавік. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • :
    04.11.2023
    Никудышное у нег образование.
  • Так
    04.11.2023
    У Караева ж столкі спасылак на савок, не толькі ў выказваннях, нават у гэтым артыкуле згадана, чаго толькі вартыя яго словы пра "буржуазные, западные спонсары".

    Але ж клікбэйт са згадкай Гітлера перамог. Што ж, малая цаглінка да таго, каб РБ была далей БССР, а беларусы не бачылі нічога дрэннага ў савецкай і неасавецкай сістэме.

    Меркаванне каментатара можа не супадаць з меркаваннем рэдактара.
  • Як праславіцца ў Беларусі
    04.11.2023
    Бярэш купку беларусаў, фігачыш іх чым ні попадзя - назаўтра ты вядомая асоба, асобенна ў незалежнай прэсэ. І можаш ад іх імя трыдзець розную лухту, галоўнае ты ў трэдзе. Акупацыя сьвядомасьці)

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць