Грамадства1414

Як прапускаюць праз мяжу тых, хто не паведаміў пра свой ДНЖ, карту паляка або іншае грамадзянства

Па новым законе беларусы з замежным грамадзянствам ці ДНЖ мусілі паведаміць пра гэтыя дакументы ў МУС да 10 кастрычніка. У чатах сталі пісаць, што на мяжы правяраюць і нібыта нават разварочваюць тых, хто гэтага не зрабіў. Ці так яно? «Наша Ніва» апытала людзей, якія нядаўна перасякалі мяжу.

«Нават у рукі дакумент ніхто не браў»

«Наша Ніва» пагаварыла з некалькімі людзьмі, якія маюць замежны ДНЖ і пераходзілі мяжу на гэтым тыдні. Большасць расказалі, што ніякіх змен на сабе не адчулі.

«Выязджаў з Беларусі праз «Прывалку» тры дні таму, падаў пашпарт і дакументы на аўто, памежніца нават не пацікавілася, чаму ў мяне няма візы і на якіх падставах я планую трапіць у ЕС», — кажа мужчына з польскім ДНЖ.

Іншы чалавек, які ехаў праз «Брэст», кажа, што беларускія пагранічнікі спыталі ў яго, ці мае той другі пашпарт або ДНЖ.

«Я адказаў, што ў мяне ДНЖ, папрасілі паказаць, але нават у рукі яго ніхто не браў і не пытаўся, ці падаваў я звесткі», — кажа мужчына.

Без дадатковых пытанняў

Адна з нашых суразмоўцаў падала звесткі пра польскі ДНЖ праз амбасаду. А калі вярталася з Польшчы ў Беларусь, то беларускія памежнікі не прасілі яе паказаць дакумент.

Іншая жанчына, якая ехала ў Беларусь з Польшчы, таксама кажа, што ніхто не цікавіўся наяўнасцю ДНЖ або грамадзянства Польшчы.

«Звесткі пра ДНЖ яшчэ не падавала, а на мяжы ніхто не цікавіўся. Заязджала па звычайным беларускім пашпарце без візы», — кажа жанчына.

Праз мяжу паехаў з даведкай аб пастаноўцы на ўлік

Дальнабойшчык, які днямі ехаў на кадэнцыю ў Літву і мае ДНЖ гэтай краіны, кажа, што на выездзе памежнікі спыталі яго, на якой падставе ён збіраецца трапіць у Літву.

«Сказаў, што маю працоўны ДНЖ і што ўжо падаў звесткі ў МУС. Але паказаць карту (ДНЖ) не прасілі, як і даведку пра пастаноўку на ўлік, якую я на ўсялякі выпадак браў з сабой, каб не было лішніх пытанняў», — кажа мужчына.

«Памежніца спытала, ці падалі мы звесткі»

Сям'я беларусаў, якія даўно жывуць у Польшчы і маюць польскае грамадзянства, кажа, што на ўездзе ў Беларусь праз пункт пропуску «Катлоўка» ад іх патрабавалі паказаць пашпарт або ДНЖ.

«Ад пачатку лета мы ўжо трэці раз едзем у Беларусь і кожны раз у нас пытаюць пра замежныя дакументы. Да гэтага разу паказвалі id-карты і гэтага было дастаткова, але цяпер сказалі, што патрэбны папяровы пашпарт.

Памежніца параўнала даныя і фоты з беларускімі пашпартамі, спытала, ці падалі мы звесткі. Мы шчыра адказалі, што не падаваліся. У выніку гэта ніяк не паўплывала, бо нас без праблем пусцілі ў Беларусь», — кажа суразмоўца.

Мужчына выказвае здагадкі, што павышаная цікавасць да замежных дакументаў у іх выпадку абгрунтаваная тым, што яны маюць беларускія пашпарты серыі РР.

11 ліпеня 2023 года ўступілі ў сілу змены ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Згодна з імі, грамадзяне Беларусі, якія маюць замежны дакумент (грамадзянства, дазвол на жыхарства, іншы дакумент, які дае права на льготы), абавязаныя паінфармаваць пра гэта органы ўнутраных спраў або дыпламатычнай службы на працягу трох месяцаў з дня ўступлення ў сілу закона. 

Чытайце таксама: 

«Амаль гадзіну прасядзеў у чарзе». Як беларусы падавалі звесткі пра ДНЖ

Каментары14

  • дебет кредит
    19.10.2023
    Бобр,Зря Вы так, появилась дополгительная возможность "влиять" на беларусов. Пока только спрашивают, потом начнут выдергтвать ( те не пускать выборочно), введут штрафы чтобы пополнять казну. Главное что "юридическое" обоснование сделали..Потом введут штрафы и будут пополнять колшельки. Но то что будут "ГАДИТЬ" -это точно ! Такова природа диктаторских режимов. ТАК ЧТО ПОКА НАБИРАЮТ СТАТИСТИКУ И СОБИРАЮТ ДАННЫЕ СО ВСЕХ 4-Х ИСТОЧНИКОВ.
  • сэм
    19.10.2023
    1. Узялі на понт слабых. 2. З мяжы сышло фсб/кгб. 3. Скора адменяць гэты дурны указ.
  • Ядзерны блiн
    19.10.2023
    Змены адбудуцца ў адзiн мiг, калi каробачку закрыюць i на мяжы вам скажуць што больш выехаць нельга нi па внж нi хоць як. ВАЙНА. Ратуйцеся пакуль яшчэ не поздна, i ратуйце сваiх дзяцей, беларусам трэба захавацца, бо потым будзеце гiнуць за пуцiна. У ядзерным пепле. Нездарма псiхiчна хворыя ядзерную зброю завезлi.

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць