Грамадства55

Чым Сяргей Алейнік адрозніваецца ад Уладзіміра Макея

Пра новага міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Алейніка ў новым выпуску ютуб-канала «Ток» распавёў палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах і былы супрацоўнік беларускага МЗС Павел Слюнькін.

Сяргей Алейнік Сергей Алейник Sergey Aleynik
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік выступае на 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 23 верасня 2023 г. Фота: AP Photo / Mary Altaffer

Павел Слюнькін падкрэслівае, што Сяргей Алейнік і Уладзімір Макей — два абсалютна розныя чалавекі як па бэкграўндзе, так і па стылі працы.

«Як мне здаецца, Сяргей Алейнік больш мяккі чалавек. Я за гады сваёй дыпламатычнай службы не чуў пра яго ніводнага дрэннага слова. Заўсёды пра яго выказваліся: «О, Сяргей Фёдаравіч. Гэта галава!»

Гэта сапраўды выдатны дыпламат. Яго на працягу шмат гадоў разглядалі як замену Макею. І нават некалькі разоў здавалася, што ўжо дакладна яго прызначаць. Але гэтага не адбывалася. Макей даказваў сваю неабходнасць на гэтай пасадзе».

Павел Слюнькін Павел Слюнькин Pavel Slyunkin
Павел Слюнькін сцвярджае, што з прыходам Сяргея Алейніка на пасаду міністра замежных справаў Беларусі змянілася стылістыка заяваў МЗС. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

З прызначэннем Сяргея Алейніка, заўважае Слюнькін, змяніўся фармат ці стыль працы МЗС Беларусі, але сутнасць засталася тая ж. «Умовы, у якіх працуюць беларускія дыпламаты, не залежаць ад пасады кіраўніка Міністэрства замежных спраў.

Туды можна паставіць, напрыклад, Паўла Латушку, і ў гэтых умовах нічога іншага не будзе, калі ён будзе выконваць загады, якія прыходзяць, ці спрабаваць у гэтых умовах нешта рабіць. Бо ёсць іншыя зусім фактары, якія абмяжоўваюць дзейнасць дыпламатаў.

Яны вымушаны падтрымліваць градус негатыўных адносін з заходнімі краінамі, жыць ва ўмовах санкцый. Яны вымушаны самі ізаляваць Беларусь, прадаваць суверэнітэт Беларусі ў Маскву. Тут каго ні пастаў, гэтыя ўмовы задаюцца імі самімі, іх рукамі і Аляксандрам Лукашэнка, які ставіць ім задачы», — мяркуе былы дыпламат.

Павел Слюнькін адзначыў, што сачыў за заявамі МЗС Беларусі на працягу апошняга паўгода, і падзяліўся сваім назіраннем: «Стылістычна градус як мінімум заяваў Міністэрства замежных спраў Беларусі стаў трошачку менш агрэсіўным і менш падобных да захараўшчыны (стыль прадстаўніцы МЗС Расіі Марыі Захаравай. — НН). Міністэрства перастала выступаць з такімі нахабнымі і абсалютна недыпламатычнымі заявамі. Тая лухта, што выказваў Глаз, была ўзгодненая з Макеем.

Як памятаем, была гучная заява МЗС адносна Злучаных Штатаў, калі нават сын Уладзіміра Макея выступіў з крытыкай гэтай заявы і сказаў, што яму сорамна за гэта. Гэта ўсё Макей ухваляў. Але зараз, у апошнія месяцы, як мне падаецца, яны спрабуюць усё ж такі штучна не паглыбляць гэты канфлікт.

А як мінімум, нават выказваючыся негатыўна па пытаннях санкцыяў ці парушэння мяжы, заяваў замежных палітыкаў наконт Беларусі, яны ўсё ж такі спрабуюць адказваць востра, але не так, як адказваюць п'янчугі ля падʼезда».

Глядзіце цалкам:

Каментары5

  • Зигмунд нефрейд
    09.10.2023
    Физиономией отличается
  • ...
    10.10.2023
    вось хацелася сказаць... у Алейніка яна больш савецкая
  • ВК
    10.10.2023
    НН, вы б хоць некалькі чалавек апыталі ці пазначылі ў загалоўку, што гэта меркаванне аднаго чалавека. Гэта ж нават не рэдакцыйны артыкул.

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць