Грамадства1313

У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку

У пятніцу, 22 верасня, у Лідзе затрымалі чалавека, якога абвінавацілі ў тым, што ён нібыта абражаў міліцыянтаў і суддзяў, а таксама, маўляў, уступіў у план «Перамога». Пасля ж гэтая нібыта стандартная для цяперашніх часоў гісторыя атрымала працяг, паведамляе «Люстэрка».

Фота ілюстрацыйнае

Пра тое, што яго шукаюць, мужчыну нібыта папярэдзіў майстар ягонага прадпрыемства, і сёння, 23 верасня, яго затрымалі таксама.

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым кіраўніком нават раней за затрыманага мужчыну. На відэа ён гаворыць, што працуе майстрам на прыватным прадпрыемстве.

«Учора супрацоўнікі міліцыі прыехалі, каб затрымаць майго работніка, якога не аказалася на працоўным месцы — ён быў мной папярэджаны і паспрабаваў схавацца. І сёння я за гэта затрыманы», — гаворыць майстар.

У самога майстра ў тэлефоне нібыта знайшлі «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а ягонага сына, студэнта Гродзенскага ўніверсітэта, затрымлівалі мінулай восенню «за экстрэмізм».

Каментары13

  • Кухаль
    24.09.2023
    Кажан, гэбня магла адсачыць і па тэлефоннаму званку, або пасля затрымання падначаленага маглі ў яго тэлефоне заўважыць паведамленне ці званок ад майстра.
  • Начальник цеха
    24.09.2023
    Мастер не нарушил УК, или АК, не так ли, господа юристы?
  • жэўжык
    24.09.2023
    Начальник цеха , "У самога майстра ў тэлефоне нібыта знайшлі «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»"

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі7

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна78

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам44

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць