Свет1111

У польскай Гайнаўцы бацькі змагаюцца за права сваіх дзяцей не вывучаць беларускай мовы

У польскай Гайнаўцы частка бацькоў выступіла супраць таго, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову ў ліцэі. Кіраўніцтва ж настойвае, што абавязковае вывучэнне беларускай мовы прапісана ў статуце навучальнай установы, а таму прапануе нязгодным перавесці дзяцей у іншы ліцэй. Матэрыял польскага выдання Gazeta Współczesna пераказаў Most.

Гайнаўскі II ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы. Фота: Wikimedia Commons

Гайнаўка — невялікі горад у Падляшскім ваяводстве на заходняй ускраіне Белавежскай пушчы. Ён з’яўляецца цэнтрам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У горадзе дзейнічае II ліцэй з дадатковым вывучэннем беларускай мовы. Да нядаўняга часу гэты прадмет вывучалі ўсе навучэнцы ліцэя.

Бацькі, якія спрабуюць вызваліць сваіх дзяцей ад вывучэння беларускай мовы, літаратуры і традыцый, спасылаюцца на палажэнні Закона аб адукацыі.

Іх пазіцыю заняў таксама куратар адукацыі. Ён лічыць, што трэба даць магчымасць дзецям адмовіцца ад вывучэння беларускай мовы і прадметаў, звязаных з культурай і традыцыямі меншасці, захаваўшы права навучацца ў ліцэі.

Кіраўніцтва школы тлумачыць, што ў статуце ліцэя выразна сказана, што ўсе вучні вывучаюць беларускую мову, а адмова ад яе можа, напрыклад, прывесці да праблемы з прызнаннем экзамену на атэстат сталасці. Да таго ж у абавязковым вывучэнні беларускай мовы — асаблівая спецыфіка і даўняя традыцыя ліцэя. А настаўнікі кажуць, што гэтыя прадметы пашыраюць кругагляд навучэнцаў.

Тым, хто не хоча вывучаць беларускую, прапануюць перайсці ў іншую навучальную ўстанову.

Бацькі супраць. Кажуць, што ў «польскім» ліцэі няма такіх профільных класаў, як у «беларускім». Да таго ж тут можна выбраць вывучэнне дадатковай мовы, напрыклад французскай, якой няма ў іншых месцах у Гайнаўцы.

«Я не з’яўляюся прадстаўніцай беларускай меншасці і ўсё ж я выбрала гэтую школу, таму што альтэрнатывай быў ад’езд у Беласток, а пра гэта не магло быць і гаворкі», — сказала мама аднаго з вучняў.

Чытайце таксама:

Дзецям больш за ўсё падабаецца Багдановіч. Як жыве беларускі ліцэй у Бельску Падляскім

35 кіламетраў — і іншы свет 

Выкладанне беларускай мовы ў беларускіх ліцэях на Падляшшы могуць зрабіць факультатыўным. Беларусы пратэстуюць

Заснавальнік электроннай бібліятэкі Kamunikat.org: Выдаём кнігі для тысяч беларусаў замежжа

Каментары11

  • Мойша
    14.09.2023
    Сумна але яны ў Польшчы і ня бачаць патрэбы ў мове якая вымірае, праз год пяць тут ужо будзе эрэфія, а Беларусь як і БНР застанецца ў гісторыі
  • Ядвига
    14.09.2023
    Анфиса, а чему ты радуешься? И вообще, ту ли прессу ты читаешь,? Или это по приказу лукашистов с кгб это делаешь и тролишь всё позитивное, всё белорусское как и твои кураторы?
  • жэўжык
    14.09.2023
    "я не з’яўляюся прадстаўніцай беларускай меншасці" і гэтым ўсё сказана. То бок, змагаюцца супраць беларускай мовы не беларусы. Гэта нахабныя палякі, якія спрабуюць захапіць беларускую школу. На жаль, Лукашэнка пачаў нішчыць польскія школы ў Беларусі. Таму такая рэакцыя з боку помслівай часткі польскага насельніцтва не здзіўляе.

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1717

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу4

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рога1

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ17

ГрамадстваАбнаўляецца17

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць