Свет1111

Більт пра выключэнне Шапуцькі: «Гэта будзе мець наступствы»

8 снежня ў Бруселі адбылася прэс-канферэнцыя па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і «Усходняга партнёрства».

8 снежня ў Бруселі адбылася прэс-канферэнцыя па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і «Усходняга партнёрства». На мерапрыемстве прысутнічаў і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Беларускімі журналістамі была агучаная і сітуацыя наконт выключэння прэс-сакратаркі «Маладога фронту» Таццяны Шапуцькі. Пытанне наконт таго, як яе выключэнне паўплывае на ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве, было зададзенае кіраўніку замежнапалітычнага ведамства Швецыі Карлу Більту.

«Гэта несумненна будзе мець наступствы. Мы ўздымалі гэтае пытанне вельмі выразна ў прыватных размовах тут, — адказаў Більт. — Калі гэта выключэнне сапраўды звязана з удзелам у Форуме НДА, не з універсітэцкімі справамі, то гэта недапушчальна».

Сяргей Мартынаў выказаў жаданне таксама пракаментаваць дадзеную сітуацыю: «Урады не выключаюць студэнтаў. Гэта ўніверсітэты выключаюць. І ўніверсітэт паведаміў нам, што прычына ў адсутнасці на занятках», — заявіў Мартынаў.

На што Більт зрэагаваў іроніяй: «Я б, вядома, дадаў, што ва ўніверсітэт звярталіся прадстаўнікі праваахоўных органаў. Яны, вядома, маглі цікавіцца яе пропускамі, але звычайна гэта не ўваходзіць у іх абавязкі», — падкрэсліў ён.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць