Грамадства3535

Мастачка Жыгімонт: «Мяне ўнеслі ў стоп-ліст, інтэрв’ю не даюць у эфір»

Гуманітарнай сферай у Беларусі кіруюць БЧБ і «дэбілізатары», дзяржава не хоча набываць працы з серыі «Супрацьстаянне», праўладныя СМІ не публікуюць інтэрв’ю — наракае мастачка Святлана Жыгімонт.

Святлана Жыгімонт. Фота з яе фэйсбука

Свой крык душы пра тое, што лукашэнкаўскай адміністрацыі непатрэбны «добры кантэнт» — «духоўны, душэўны, разумны, патрыятычны, у духу традыцыйных беларускіх каштоўнасцей», жанчына апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Мяне занеслі ў стоп-ліст, — лічыць мастачка. — Працы з серыі «Супрацьстаянне» («Жаночы марш» і «Дзявятага жніўня») дзяржавай не набыты, «Казка-быль пра Беларусь» набытая за смяхотную зневажальную суму. Усе просьбы аб правядзенні маёй выставы «Чалавечы фактар» у іншых гарадах РБ за дзяржкошт праігнараваныя», — наракае яна і патрабуе грошай.

«А правесці выставу каштуе грошай. Напрыклад, на выставу «Чалавечы фактар» было выдаткавана 25 000 рублёў (арэнда залы, каталогі, рэклама, перавозка, рамы), зараз будзе яшчэ даражэй. Але пры гэтым па гарадах і вёсках за дзяржаўны рахунак правезлі скрыню на курыных ножках і іншы кал, які выйграў прызы на чарговым дэбільным біенале», — крыўдуе аўтарка карцін на злобу дыктатурнага дня.

Карціна Святланы Жыгімонт «Жаночы марш». Крыніца: фэйсбук мастачкі

Акрамя таго, па словах мастачкі, журналісты дзяржаўных СМІ бяруць у яе інтэрв'ю, але не публікуюць і не даюць іх у эфір.

«З апошняга: інтэрв'ю для агенцтва «Мінск-навіны» не выйшла, інтэрв'ю для канала Беларусь-4 не выйшла, яшчэ сёе-тое, пра што я не буду расказваць, каб не падставіць апошніх з магіканаў, смелых і ідэйных журналістаў», — прывяла прыклады мастачка.

Раззлаваць Святлану змаглі нават лукашэнкаўскія тэлеграм-каналы «Пацукалоў» і «Жоўтыя слівы». Іх жанчына абвінаваціла ў тым, што яны выкарыстоўвалі яе пост аб «змагару-ландшафтніку, які шчыльна сядзіць на дзяржзаказах, у тым ліку Хатынь», не пазначыўшы аўтарства Жыгімонт.

Заклапочаныя прыхільнікі творчасці Святланы рэкамендуюць ёй звярнуцца проста да Аляксандра Лукашэнкі, каб апісаць яму агульную карціну «ідэалагічна-культурнага разлажэння».

«Культура — гэта ўнутраны фронт, унутраная мяжа, якія трэба абараняць сапраўды гэтак жа, як вонкавыя. У арганізме не павінна быць глістоў», — адзначыў адзін з каментатараў.

Карціна Святланы Жыгімонт «Свята вышыванкі». Крыніца: фэйсбук мастачкі

Нагадаем: мастачка Святлана Жыгімонт праслыла прапагандысцкімі працамі, напісанымі пасля 2020 года. Акрамя таго, яна пісала на тэму дзеянняў Расіі ва Украіне.

Трыпціх «Казка-быль пра Беларусь», які, па яе словах, дзяржава набыла за «смяхотную зневажальную суму», уяўляе сабой тры палотны: на цэнтральнай карціне — партрэт Аляксандра Лукашэнкі, які сядзіць пад дубам (па задуме мастачкі, гэта «ўвасабляе моц чалавека і яго адданасць роднай зямлі»), на двух іншых — Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка, Вадзім Пракоп’еў ды іншыя праціўнікі рэжыму Лукашэнкі, якія быццам бы вядзьмараць.

Трыпціх «Казка-быль пра Беларусь», які, па словах Жыгімонт, дзяржава набыла за «смяхотную зневажальную суму». Фота: сацыяльныя сеткі

Святлана Жыгімонт таксама вядомая і як даносчыца. Гэтак, сёлета яна данесла на аднаго з жыхароў Мінска, якога западозрыла ў «бандэраўскіх» поглядах з-за таго, што ў яго машыне грала ўкраінская музыка.

Разам з іншай даносчыцай, Вольгай Бондаравай, Жыгімонт прысутнічала на прэм'еры расійскага прапагандысцкага фільма «Сведка». Акрамя іх, у цэнтральны мінскі кінатэатр тады прыйшлі яшчэ два гледачы.

Каментары35

  • Лукашыст
    06.09.2023
    Бюджэт не гумавы
  • Гы
    06.09.2023
    Атрымала свае 33 срэбраніка
  • ?
    06.09.2023
    Светлана, может все проще? Может, даже законченные ябатьки понимают, что ваши картины - примитивное г**но, а ваши интервью - как и вы сами - никому не интересны? 

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць