Грамадства4949

Бондарава пайшла ў атаку на міністра адукацыі

Інфаказачка абвінаваціла Андрэя Іванца ў распаўсюджванні нацызму.

У сваім тэлеграм-канале прарасійская актывістка абурылася словамі міністра адукацыі пра тое, што нягледзячы на пэўны аптымізм у справе вывучэння школьнікамі беларускай мовы, гэта не азначае, што ўлады не павінны «надаваць больш увагі і вывучэнню нашай культуры і нашай мовы».

На думку Бондаравай гэтымі словамі, дзе «нашай» міністр назваў толькі беларускую мову, Іванец дыскрэдытаваў і намерана прынізіў значэнне адной з дзяржаўных моў — рускай. Яна бачыць у гэтым спробу супрацьпаставіць адну дзяржаўную мову іншай.

«Падобныя дзеянні дзяржчыноўнікаў назіралі і ў перадмайданнай пранацысцкай Украіне: там таксама спачатку пазітыўна дыскрымінавалі рускую мову, а цяпер гатуюць стравы «з рускіх немаўлятаў». 

Патыхае і ў Беларусі нацызмам. Моцна.

Я б не здзівілася і не здзіўляюся, сустракаючы такую пранацысцкую рыторыку ад сістэмных нацыстаў. Але ад міністра адукацыі?» — абураецца Бондарава.

Бондарава як і раней, у сваіх публікацыях, звяртаецца да роўнасці моў, якой, насамрэч, у Беларусі не існуе, пра што яна цудоўна ведае. Спробы ж неяк падтрымаць беларускую мову, або, як яна кажа «штучна выпячваць», Бондарава расцэньвае як спробу ўнесці раскол у грамадства.

На думку інфаказачкі ў Беларусі міністру адукацыі яшчэ ёсць чым заняцца.

«Ці названая шЬляхта паразітамі, магнаты, якія прадалі веру і народ — прыстасаванцамі і юдамі, а польскія каралі — акупантамі? Або пад вашым чулым кіраўніцтвам беларускім дзецям працягвае ўлівацца ў галоўкі яд падпаньскага халуйства, калі замест вызваліцеля І. В. Сталіна праслаўляецца італьянка Бона, якая насаджала каталіцтва ў акупаваным Польшчай ВКЛ?» — падзялілася блогерка сваім бачаннем беларускай гісторыі.

У канцы Бондарава запатрабавала прыцягнуць чыноўніка да адказу:

«Выступ Іванца патрабуе адказу бацькоў і грамадзянскай супольнасць — дзеля недапушчэння развіцця нацызму ў Беларусі па ўкраінскім прыкладзе».

Сама ж Бондарава яшчэ ўчора асуджала прапагандыста Ігара Тура за тое, што ён выступіў супраць «мемарыяла» Прыгожыну і неанацысту Уткіну каля манумента Перамогі ў Мінску.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары49

  • Алек. Ру
    03.09.2023
    гэтая гродзенская зусім звар'яцела. Усë, капец Іванцу.
  • mikola
    03.09.2023
    Dobra skazala ! Zgodzen na 100%!
  • Gorliwy Litwin
    03.09.2023
    Бондарава і ёсць сапраўдны Рускі Гаўляйтэр, а Лукашэнка - толькі марыянетка.

    адна надзея на Колю, маладога дафіна, што ён не пацерпіць і прыбярэ яе, прыкладна як Прыгожына.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць