Улада77

Кадравыя перастаноўкі пятніцы

Міністрам абароны прызначаны Юры Жадобін, міністрам эканомікі - Мікалай Снапкоў, Мікалай Корбут - кіраўніком спраў прэзідэнта.

Як стала вядома БелаПАН, міністрам інфармацыі Беларусі прызначаны Алег Праляскоўскі, былы дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта. Такое рашэнне прыняў 4 снежня Аляксандр Лукашэнка.

Раней пасаду міністра інфармацыі займаў Уладзімір Русакевіч.

***

Праляскоўскі Алег Вітольдавіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1963 года ў Загорску (цяпер — Сергіеў Пасад), Расійская Федэрацыя. У 1985 годзе закончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча (ВІЗРВ), у 1998 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі, у Мінскім ВІЗРВ, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Працаваў начальнікам аналітычнага аддзела ў Службе бяспекі прэзідэнта, генеральным дырэктарам рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» (БелТА), намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, памочнікам прэзідэнта — начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. З 2008 года — дырэктар Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта. Член рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

***

Міністрам абароны прызначаны Юры Жадобін.

Дагэтуль міністрам абароны быў Леанід Мальцаў. Ён зойме месца Жадобіна - г.зн. дзяржсакратара Рады бяспекі.

Міністрам эканомікі прызначаны Мікалай Снапкоў. Сёлета ён быў прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а з 2007 г. працаваў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Мікалай Корбут прызначаны кіраўніком спраў прэзідэнта, Марыана Шчоткіна - міністрам працы і сацыяльнай абароны, Уладзімір Палуян - міністрам па падатках і зборах.

Сяргей Гурулёў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;

Раман Галоўчанка - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;

Пётр Ціханоўскі - начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам міністра абароны;

Міхаіл Пузікаў - намеснікам міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў - начальнікам галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны;

Алег Пякарскі - першым намеснікам міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі;

Валянцін Міхневіч - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

***

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Аляксандра Бароўскага - генеральным дырэктарам вытворчага аб'яднання «БелаўтаМАЗ» - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод»,

Анатоля Сікорскага - рэктарам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць