Грамадства1616

Ціханоўская пракаментавала сітуацыю з Карач у Літве

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская заявіла, што ў яе няма падстаў не давяраць літоўскім спецслужбам. 

Святлана Ціханоўская. Фота: «Наша Ніва»

Так Ціханоўская пракаментавала сітуацыю вакол кіраўніцы Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом» Вольгі Карач, якой было адмоўлена ў прытулку ў Літве. Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прызнаў Карач пагрозай нацыянальнай бяспецы.

«Я ніколі не працавала з Вольгай Карач, мы ніколі не размаўлялі. Таму я не ведаю ўсіх падрабязнасцяў гэтай сітуацыі, але ў мяне няма падстаў не давяраць літоўскім інстытутам», — цытуе Ціханоўскую LRT.

Яна заявіла, што калі літоўская разведка ўстановіць, што выхадцы з Беларусі ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, то такія людзі павінны несці юрыдычную адказнасць або мусяць быць дэпартаваныя з улікам міжнароднага права.

Ціханоўская сказала, што яна мала ведае пра дзейнасць Карач, але ёй вядома, што яна дапамагае бежанцам з Беларусі.

«Я ведаю, што яна даволі негатыўна да мяне ставіцца, але няма прычын, каб усе мяне любілі», — дадала яна.

На мінулым тыдні сама Вольга Карач расказала расійскім медыя пра тое, што ёй адмовілі ў прытулку, а прычына гэтага нібыта яе інтэрв'ю з Уладзімірам Жырыноўскім , а таксама ўдзел у шэрагу канферэнцый у РФ, якія праводзіліся пры ўдзеле Еўракамісіі.

Пазней стала вядома, што прычынай адмовы ў прытулку актывістцы Вользе Карач маглі стаць падазрэнні ў яе супрацоўніцтве з расійскай разведкай.

Вольга Карач да 2020 года была частай госцяй у расійскіх пракрамлёўскіх выданнях, у прыватнасці на «Лента.ру» і «Газета.ру». Ад восені 2020 года яна атакавала Святлану Ціханоўскую. Мемам сталі словы экс-сілавіка Ігара Макара, што Юрый Зянковіч «паехаў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач». У Маскве Зянковіча арыштавалі разам з Аляксандрам Фядутам.

Карач таксама беспаспяхова падавала заявы ў праваахоўныя органы Літвы і камісіі па этыцы на незалежныя медыя. 

Каментары16

  • [Рэд. выдалена]
    23.08.2023
    так а что она может... такая же приживалка, как карач
    сегодня карач, завтра эта
  • Палiграф палiграфыч
    23.08.2023
    Ціханоўская хоць раз праходзiла палiграф? Усе павiнны яго прайсцi на супрацу. Асаблiва Пазняк, якi падобна што агент Лукашэнкi.
  • Янка
    23.08.2023
    Ганьба!, а што ў вашым разуменні ёсьць "адлуп Карач"? Карач ніхто не дэпартуе. У Карач ёсьць адвакат Рыціс Саўткаўскас і магчымасць аспрэчваць рашэнне літоўскай спецслужбы ў нацыянальных судовых інстанцыях, потым - ў ЕСПЧ. Пад час сваёй гадзіннай прэс-канферэнцыі Карач вельмі моцна надзімала сабе праз саломінку, але не ўзгадвала СЦ і не звярталася да ёй за падтрымкой. Ці сама СЦ абавязаная бегаць за няшчаснай Карач як сабачка і прапанаваць дапамогу?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе8

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе8

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць