Грамадства3737

Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць

Днямі Вольга Карач заявіла, што яе падазраюць у пагрозе нацыянальнай бяспецы Літвы і ў супрацы з расійскімі спецслужбамі. Каб усё патлумачыць, палітык арганізавала ў Вільні прэс-канферэнцыю, але пакінула больш пытанняў, чым адказаў.

Напачатку мерапрыемства Карач спытала ў зале, хто тут агент КДБ ці ФСБ.

Разам з Вольгай да журналістаў выйшаў адвакат Рыціс Саўткаўскас. На англійскай мове Карач расказала прысутным, што яна праваабаронца, падзялілася інфармацыяй пра атрыманыя за працу прэміі і пра «Наш дом» — праваабарончую арганізацыю ў Вільні, якую яна ўзначальвае.

Потым перайшла да таго, як яе бачаць беларускі і расійскі рэжымы. Параўнала сябе з Ангелай Меркель — маўляў, у 2021-м Лукашэнка абвінаваціў «спачатку Меркель, потым мяне» ў падрыве вузла сувязі расійскага ВМФ у Вілейцы. Карач адзначыла, што ў Беларусі яна ўключаная ў спіс тэрарыстаў. Таксама згадала, што пра яе згадвалі Рыгор Азаронак і Ігар Тур.

Як да Карач, на яе думку, ставіцца Масква? Тут актывістка паведаміла, што прапагандыстка Вольга Скабеева некалі параўноўвала Карач з Ірмай Грэзе. Гэта нацысцкая ваенная злачынца, адна з супрацоўніц лагера Асвенцім.

Пазней Карач пракаментавала дзеянні Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы — установы, якая палічыла яе пагрозай нацыянальнай бяспецы.

«Я цалкам нязгодная з аргументамі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі. У снежні 2021 года я 17 дзён правяла ў сховішчы, бо літоўскія чыноўнікі мне перадалі, што беларускі рэжым хоча мяне забіць. Дагэтуль нікога вінаватага не знайшлі».

А потым Карач перайшла на эмоцыі: «Дэпартуйце мяне ў Беларусь, калі ласка, паглядзіце, што будзе. Мяне нядаўна намінавалі на Нобелеўскую прэмію (гэта зрабіла малавядомая структура з няяснымі афіляцыямі — «НН»). Згадайце Алеся Бяляцкага, яго таксама на яе намінавалі, і Літва перадала беларускаму рэжыму інфармацыю пра яго рахункі, ён трапіў у турму. Адчуваю, што мой выпадак падобны».

«Я вельмі злая, я не адступлю, не перастану даказваць свае імя і рэпутацыю. Ведаю, што я не агент і нікому не дасылала інфармацыі. Тое, што адбываецца ў Літве, неймаверна», — працягнула Вольга.

Цяпер Карач жыве ў Літве па дазволе на жыхарства, які сканчваецца 9 верасня. Карач расказала, што ў Літве яна жыве ўжо дзесяць гадоў, а год таму вырашыла падавацца на ўцякацтва, бо пачала адчуваць сябе небяспечна ў Літве.

Падчас прэс-канферэнцыі ў Вольгі цікавіліся паездкай у Маскву ў 2015 годзе — яна патлумачыла, што была там на канферэнцыі на запрашэнне Андрэя Суздальцава і яго асістэнта Дзмітрыя Балкунца.

Ці сустракалася Карач з людзьмі з расійскай разведкі? Яна не адмаўляе такой магчымасці: «Кожны дзень сустракаю дваццаць-пяцьдзясят чалавек і не магу гарантаваць, што не сустракалася са шпіёнамі».

Вольга адзначыла, што вясной яна атрымлівала папярэджанні ад Дэпартамента дзяржбяспекі, але змест тых размоў паабяцала захаваць да суда. Яна таксама адмовілася каментаваць, што дакладна напісана ў рашэнні міграцыі наконт яе — маўляў, баіцца аказаць ціск на суд.

Адзначым, Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы паведаміў, што прычыны, праз якія Карач палічылі пагрозай, не тыя, што яна агучвае публічна.

Паводле адваката Карач, рашэнне аб адмове ёй ва ўцякацтве яшчэ не набыло сілы, і актывістка будзе падаваць апеляцыю. Выязджаць з Літвы яна не збіраецца: «Я буду тут. У [Дэпартамента] міграцыі два варыянты — пакінуць мяне тут ці адаслаць у Беларусь. Мне падабаецца Літва, я тут жыву дзесяць гадоў».

Калі ў Карач не атрымаецца ў літоўскіх судах, яна гатовая пайсці ў міжнародныя інстанцыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Прычыны пагрозы бяспецы Літвы з боку Карач не тыя, пра якія яна гаворыць

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы лічыць, што Вольга Карач супрацоўнічала з расійскай разведкай — СМІ

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці

Каментары37

  • Кажан
    22.08.2023
    Цікавая сытуацыя атрымліваецца: Карач ужо 10 год жыве ў Літве, а мовы да гэтае пары не навучылася.
  • дружок из под Львова
    22.08.2023

      Она конечно "авантюристка" , НО авантюристка в хорошем понимании этого слова
  • Stanislaŭski
    22.08.2023
    Ščyra kažučy, "nia vieru". Dy i luchta heta. Tolki traskatni šmat, i bolš ničoha...

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва58

«Выйшаў з бальніцы з дзвюма адкрытымі ранамі». Беларусу ў Польшчы зрабілі аперацыю, а праз два дні выпісалі12

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць