Свет22

Ва Украіне завочна арыштавалі беларуса, якога тры гады таму абмянялі на ўкраінскага журналіста

Ва Украіне суд завочна ўзяў пад варту грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыку, якога тры гады таму абмянялі на ўкраінскага журналіста, а месяц таму абвясцілі ў міжнародны вышук праз ігнараванне судовых пасяджэнняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Суд над Юрыем Палітыкам у Чарнігаве ў 2019 годзе

Беларус, якога 4 кастрычніка 2019 года абмянялі на асуджанага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку, больш за тры гады не з'яўляўся на судовыя пасяджэнні, дзе мусіла разглядацца ягоная справа. Спачатку ён тлумачыў немагчымасць прыезду ва Украіну абмежаваннямі праз пандэмію каранавіруса, потым праз баявыя дзеянні ва Украіне і адсутнасць транспартнага злучэння паміж Украінай і Беларуссю.

Адной з умоў абмену Палітыкі ў 2019 годзе быў ягоны абавязковы ўдзел у пасяджэннях суда, бо Павел Шаройка ўжо атрымаў на той момант вырак у Беларусі.

Нядаўна стала вядома, што адвакат Палітыкі Тарас Герэлюк, які абараняў беларуса паводле камерцыйнай дамовы і кантактаваў з беларускімі дыпламатамі ў Кіеве, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны з Расіяй з'ехаў з Украіны і цалкам адмовіўся ад юрыдычнай дзейнасці. Цяпер ён займаецца харчовым бізнэсам у Вялікабрытаніі.

Другая адвакатка, прызначаная Юрыю Палітыку на бясплатнай аснове, Валянціна Рагавец, пасля пачатку вайны таксама выехала ў адну з еўрапейскіх краін і паведаміла суду, што не падтрымлівае сувязі з абвінавачваным у шпіянажы беларусам.

Суд прызначыў «беларускаму шпіёну» новага адваката, які пагадзіўся з абвяшчэннем Юрыя Палітыкі ў міжнародны вышук «з улікам матэрыялаў крымінальнай справы і адпаведна закону».

Беларускага грамадзяніна Юрыя Палітыку затрымалі праз падазрэнне ў шпіянажы ў чэрвені 2017 года на ўкраінскім памежным пераходзе «Новыя Ярылавічы» на мяжы з Беларуссю. Ён адседзеў у следчым ізалятары Чарнігава да кастрычніка 2019 года, пакуль яго не абмянялі на ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку, затрыманага ў Беларусі па аналагічным абвінавачанні і асуджанага на восем гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • mikola
    31.07.2023
    Aryshtavali *zavoczna* -geta Jak ? Mjane nima-ja aryshtavany ?
  • Надоел
    31.07.2023
    mikola, пошел вон отсюда!

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы9

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі9

«Пары-Сэн-Жэрмэн» стаў другім фіналістам Лігі чэмпіёнаў1

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў7

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць