Грамадства44

Падчас паездкі ў Італію Ціханоўская абмеркавала візы для беларусаў, падтрымку для добраахвотнікаў і пытанні да саміту NATO

5-7 ліпеня нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская наведала Рым, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Джорджай Мелоні, міністрам замежных справаў Антоніа Таяні, дэпутатамі і віцэ-спікерамі парламента, прафсаюзамі, экспертнай супольнасцю і медыя, як паведамляе яе прэс-служба.

Фота: ОСЦ

Падчас сустрэч абмяркоўвалі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, стратэгію па вызваленні палітвязняў, санкцыі і ізаляцыю рэжыму, саміт NATO, выдачу Італіяй візаў, падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежным медыя.

Папярэднія вынікі візіту:

— Прэм’ерка Мелоні прыняла Святлану Ціханоўскую ў сваёй рэзідэнцыі. Прыём Ціханоўскай у Італіі на такім узроўні — упершыню. 

— У парламенце Італіі ўтвораная група «За дэмакратычную Беларусь», куды ўвайшлі 38 дэпутатаў, з абедзвюх палатаў парламента і ўсіх асноўных партыяў. Цяпер гэта самая вялікая парламенцкая група. Сябры групы, у тым ліку, возьмуць апякунства над палітвязнямі.

— Італія працягне выдачу візаў для беларускіх грамадзян. Сёння Італія — сярод лідараў па выдачы візаў беларусам.

— Італія падтрымае пункты па Беларусі ў выніковай рэзалюцыі саміту NATO. А таксама разглядзіць магчымасць узняцця беларускага пытання ў Еўрасаюзе і структурах ААН. У найбліжэйшы час будзе разглядацца пытанне новых санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Таксама было дамоўлена, што прафсаюзы Італіі працягнуць падтрымку беларускіх рабочых і будуць дабівацца ад урада наступных крокаў згодна з рашэннем Міжнароднай арганізацыі працы аб выкарыстанні артыкула 33 у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі — за сістэмныя парушэнні правоў рабочых і рэпрэсіі супраць прафсаюзаў.

Бакі дамовіліся на працяг праектаў па рэабілітацыі дзетак рэпрэсаваных, а таксама далучэнне беларускіх дзеячаў культуры да праграмаў абмену і стажыровак. 

Разгледзяць магчымасць дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну.

Італія будзе падымаць пытанне Беларусі падчас свайго старшынства ў Вялікай сямёрцы (G7), якое пачынаецца 1 студзеня 2024 года.

Каментары4

  • Вычварэнцы
    08.07.2023
    Каменка, яна не можа адганізаваць шпіталь для палка Каліноўскага а ты пра вайсковую падтрымку. Можа ты яшчэ прапануеш машыну без дарогі?
  • Пеця
    08.07.2023
    Вычварэнцы, шпіталь украінцы мусяць арганізоўваць. Бо тыя ваююць за Ўкраіну. Перамога Ўкраіны не ёсць перамога Беларусі. Бо тое, што яны бачаць перамогай, нам не дапаможа
  • Абы як
    08.07.2023
    Пеця, тады няма чаго называць гэта беларускім фармаваньнем. Гэта беларусы ў складзе ВСУ, ні больш таго. Фармаваньне на то і вайсковая адзінка дзе да апошняй кансервы за _свой_ рахунак.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць