Жыхарка Гродна Лана Глумакова адправілася на конкурс Mrs Globe 2023, які сёлета праходзіў у штаце Каліфорнія (ЗША). Беларуску прызналі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай свету, як піша «Люстэрка».

— Дзякуй за гэтую неймаверную падтрымку, якую я адчувала праз усе акіяны! Я Mrs Globe 2023! Віншаваць можна! — напісала Лана на сваёй старонцы ў інстаграме.
Сёлета ў Ланы былі 22 суперніцы: за тытул змагаліся замужнія дамы з Украіны, ЗША, Індыі, Ізраіля, Венесуэлы, Францыі, з краін Паўднёвай Амерыкі і не толькі.
Лане 41 год. Яна заснавальніца Гродзенскага рэкламнага агенцтва «На ўра» і спа-салона Honey Day, суарганізатарка дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні», а яшчэ маці дваіх дзяцей.
У кастрычніку мінулага года гэтую жыхарку Гродна выбралі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы на конкурсе Mrs Europe Globe. У 2020 годзе яна ўжо рэпрэзентавала Беларусь на міжнароднай версіі конкурсу, а таксама была фіналісткай конкурсу «Місіс Свету Беларусь 2018».
Mrs Globe — Міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх жанчын, які праводзіцца штогод з 1996 года. Заяўкі на ўдзел падаюць самі жанчыны, іх разглядае Аргкамітэт конкурсу, затым яны праходзяць сумоўе і кастынг у Нацыянальнага дырэктара. Крытэрыі для ўдзелу ў Mrs Globe простыя: трэба быць замужам, пажадана мець дзяцей, валодаць актыўнай жыццёвай пазіцыяй і займацца дабрачыннасцю. Ну і, зразумела, важны знешні выгляд.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
гэта - nashaniva.com/ru/320054