Каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі прагучаў магутны выбух
Пра выбух на скрыжаванні дарог з Украіны, Беларусі і Расіі ўчора вечарам паведаміў канал расійскіх ваенкараў. Відэа перапосцілі ўкраінскія паблікі.
Канал ваенкараў піша, што такім чынам была ўзарваная ўкраінская дарога. З кантэксту вынікае, што гэта расіяне падарвалі «шлях ворага, які ён мог бы калісьці паспрабаваць выкарыстаць для нападу».
Між тым цяпер Украіна ўмацоўвае свае межы з краінамі-суседкамі, у тым ліку мініруе прымежныя тэрыторыі. УСУ рыхтуюцца да контрнаступу.
Манумент «Тры сястры» на стыку меж Беларусі, Расіі і Украіны быў адкрыты ў 1975 годзе ў гонар сяброўства беларускага, рускага і ўкраінскага народаў.
У гэтым месцы, дзе злучаюцца Украіна (Чарнігаўская вобласць), Беларусь (Гомельская вобласць) і Расія (Бранская вобласць) раней праходзілі агульныя святы і афіцыйныя мерапрыемствы. Пасля пачатку вайны супраць Украіны, у якім Расія і Беларусь сталі агрэсарамі, ва Украіне заяўлялі пра жаданне дэмантаваць помнік.
-
Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў
-
Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час
-
У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары