Свет

Шольц думае яшчэ раз пагаварыць з Пуціным «у належны час»

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц сказаў, што плануе аднойчы зноў пагаварыць з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, не сказаўшы, калі гэта можа адбыцца.

Олаф Шольц. Фота: AP

Канцлер адзначыў, што з ягонай апошняй тэлефоннай размовы з Пуціным ужо «прайшоў некаторы час». «Але я планую зноў пагаварыць з Пуціным у належны час», — сказаў Шольц.

Ён падкрэсліў, што перадумовай для справядлівага міру павінен быць выхад расійскіх войскаў з Украіны. Шольц таксама сказаў, што Расія павінна разумець непрымальнасць «халоднага міру» — у прыватнасці, сцэнара, па якім цяперашняя лінія фронту стане новай «мяжой» паміж Расіяй і Украінай, бо гэта толькі легітымізавала б папярэднія дзеянні Пуціна.

Калі канцлера асобна спыталі, ці тычыцца гэта таксама Крыма, ён паўтарыў папярэдні адказ.

«Расія павінна вывесці войскі. Не мы павінны вызначаць, якога пагаднення хоча дасягнуць Украіна».

Каментары

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць