Культура33

«Толькі ў Крычаве майстры ляпілі канька без ножак і падобнага да шахматнай фігуркі». Крычаўскую свісцёлку ўнеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

Істота з галавой каня і тулавам качкі — менавіта так выглядае цацка-свісцёлка «крычаўскі конік», якая даўно стала брэндам Крычава і сімвалам рэгіянальнага фестывалю «Крычаўскі конік». А сёлета самабытны архаічны выраб Магілёўскага Падняпроўя атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і быў уключаны ў дзяржаўны спіс каштоўнасцяў Беларусі, піша «Звязда».

Адрадзіў майстэрства і тэхналогію вырабу гліняных народных цацак-свісцёлак Магілёўскага Падняпроўя ў Магілёве і Крычаве Вячаслаў Якавенка, народны майстар Беларусі. Больш за 20 гадоў дапамагае яму ў гэтым Любоў Яшчанка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Менавіта з іх лёгкіх і творчых рук у Крычаве гадоў з пяць таму выйшаў выдатны фестываль, дзе свае ўменні ў працы з глінай дэманструюць як дарослыя майстры, так і шматлікія навучэнцы творчай пары. 

«Падняпроўская цацка-свісцёлка — ручны выраб з гліны, прызначаны для атрымання свісту, розных гукаў і выканання мелодый. На іх можна імітаваць спевы птушак, гукі жывёл і звяроў, — расказвае і паказвае свае творы народны майстар. — У старажытнасці арэал распаўсюджвання падняпроўскай глінянай цацкі — тэрыторыя Верхняга Падняпроўя, на якой жылі плямёны мілаградскай, юхнаўскай і дняпроўска-дзвінскай археалагічных культур.

Толькі ў Крычаве майстры ляпілі такую форму канька, якую вы бачыце: без ножак і падобнага да шахматнай фігуркі. У гэтым яго адметнасць і вядомасць далёка за межамі Беларусі».

Сённяшнія канькі жывуць і нараджаюцца ў магілёўскай студыі «Чароўная гліна», якой кіруе Любоў Яшчанка, і крычаўскай узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свісцёлка» пры раённым цэнтры культуры пад кіраўніцтвам Вячаслава Якавенкі.

Цацка зграбная, невялікая, без вострых выступаў, дробязяў, яна добра кладзецца ў руку і з ёю лёгка абыходзіцца. Але ж толькі на Магілёўскім Падняпроўі існавалі наступныя формы і вобразы, яны не сустракаюцца больш нідзе. Гэта качка-конь (птушка-конь), крычаўскі конь, вершнік на качцы, вершнік на качцы-кані, конь-певень, сава, расказала Любоў Яшчанка:

«Часцей за ўсё ў творчасці і ў цацках выкарыстоўваецца тое, што найбольш цэніцца. А ў гаспадарцы гэта быў перш за ўсё конь. Ён і зямлю арэ, і грузы перавозіць, без яго як без рук. Перад канём даўней людзі схіляліся, і цяперашняя дзятва, як зачараваная, на яго пазірае. Гэта асаблівая жывёла. А крычаўскі качка-конь — істота асаблівая. Яна спалучае ў сабе сакральную сілу качкі — сімвала ночы і мацярынства, якая ахоўвала чалавека ў цемры, і каня — сімвала сонца, любові і ўрадлівасці, якая засцерагала гаспадара ў светлы час.

Падняпроўская цацка адрозніваецца ад іншых спосабам лепкі. Яна робіцца з цэлага кавалка гліны пластычным спосабам (з першапачатковай формы выцягваюцца ногі, галава, хвост, вушы). Паасобку могуць прымацоўвацца рогі і вершнік, які сядзіць на качцы-кані.

Цацка вылучаецца адной характэрнай вялікай дэталлю, якая адразу звяртае на сябе ўвагу. Напрыклад,

вялікія вушы ў каня, грэбень у каня-пеўня ці адна галава і шыя, як у крычаўскага каня (такі вобраз дае падставу лічыць гэтую цацку, бадай што, самай архаічнай і звязанай з культам каня і качкі).

Падняпроўскія цацкі вырабляліся ў тэхніцы тэракоты, глазуравання (паліву часцей зялёнага колеру), чарнення і гартавання (абпальвання). Вячаслаў Якавенка адзначае каля 20 функцый падняпроўскай глінянай цацкі-свісцёлкі, частка з якіх засталася ў мінулым, але большасць існуе і ў сучаснасці. Гэта рытуальна-культавая, абрадавая, лекавая, гульнявая функцыі. Цацка можа быць таксама абярэгам, сувенірам, музычным інструментам, упрыгажэннем інтэр'ера, елачнай цацкай.

Каментары3

  • Питон
    22.05.2023
    скоро внесут в экстремистский список.. каконйить белоэкстремист или белорадикал посвистит - запишут что призывал к санкциями и в фоне оскорблял колхозника номер один, а орудие преступления конфискуют
  • Быхаў
    22.05.2023
    Край Радзімічаў
  • BAmbang
    22.05.2023
    Berita bagus :D Berita bagus Berita bagus Berita bagus

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»2

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць