Улада88

Макей узяў тайм‑аут

Пасяджэнне грамадска‑кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, што павінна было адбыцца ў пятніцу 13 лістапада, адмененае.

Пасяджэнне грамадска‑кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, што павінна было адбыцца ў пятніцу 13 лістапада, адмененае.

Незадаволенасць кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея выклікалі «выступленні ў СМІ асобных апазіцыйных дзеячаў, якія ёсць сябрамі Рады, што ГКС з’яўляецца бутафорскай і дэкларатыўнай структурай».

«Грамадска‑кансультацыйная рада стваралася не пад палітычную кан’юнктуру, а для рэальнай работы.

Улада лічыць, што любое меркаванне павінна быць пачута, і ні адна ідэя, якая можа прынесці карысць краіне. Рада стварыла механізм рэальнага дыялога людзей, якія прытрымліваюцца розных пунктаў гледжання», — піша ў сваёй заяве У.Макей.

Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта не падабаюцца нападкі на Раду некаторых апазіцыйных дзеячаў. А напярэдадні пасяджэння па зменах у выбарчы кодэкс набылі «асабліва развязны характар».

«Зразумела, што мэтай тэндэнцыйных публікацый з’яўляецца не сутнасць пытання (на яе аўтарам, мяркуючы па ўсім, проста напляваць), а спроба агульна дыскрэдытаваць ГКС і наогул саму ідэю дыялога ўлады з грамадскімі дзеячамі, якія прытрымліваюцца розных палітычных перакананняў», — працягвае У.Макей.

«Відавочны парадокс! Многія гады лідэры палітычнай апазіцыі паўсюль, і перш за ўсё ў ЕС, настойвалі на дыялогу з уладай.

Але як толькі ўлада па ўласнай ініцыятыве стварыла эфектыўную пляцоўку для прамога дыялога з рознымі грамадскімі (у тым ліку і апазіцыйнымі) сіламі, нядобрасумленныя палітыкі і журналісты, якія іх абслугоўваюць, злосна атакавалі саму ідэю грамадска‑кансультацыйнай рады», — кажа кіраўнік Рады.

Макей гаворыць, што ўсе прапановы не толькі «добразычліва выслухоўваюцца» і «прымаюцца да ведама», але і рэалізоўваюцца ў канкрэтных рашэннях дзяржаўных органаў.

«Калі б улада і апазіцыя заўсёды і ва ўсім пагаджаліся адна з адной, то ўлада перастала б быць уладай, а апазіцыя — апазіцыяй», — сканчвае зварот У.Макей.

Сябар Рады галоўны рэдактар «БДГ» Пятро Марцаў кажа, што рана казаць аб спыненні дзейнасці ГКС.

«У лісце напісана, што Макей збіраецца ўзяць тайм‑аўт і правесці кансультацыі з яе сябрамі аб далейшай дзейнасці. Згадзіцеся, перанос аднаго пасяджэння і прыпыненне працы — гэта розныя рэчы», — кажа П.Марцаў.

Іншы сябар Рады, былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч зазначае: «Я ведаю, што ўсё ў нашай краіне робіцца са згоды вышэйшага чыноўніка. І загад Макею аб прыпыненні дзейнасці ГКС, думаю, даў сам Лукашэнка. Сапраўды, Рада мела мала водгуку ўнутры грамадства. Але я лічу нават такая Рада была карыснай, і яе роспуск ёсць крокам назад. Я згадзіўся стаць сябрам ГКС, але ніколі не згаджаўся паддаківаць прадстаўнікам улады».

Грамадска‑кансультацыйная рада была створаная ў студзені сёлета. У той час падобныя Рады ўлады стваралі ў галіне эканомікі, СМІ, культуры.

У Раду, якую ўзначаліў Уладзімір Макей, увайшлі шэраг прадстаўнікоў апазіцыі і незалежнага грамадства — Алег Трусаў, Станіслаў Багданкевіч, Уладзімір Нісцюк, Леанід Заіка. Адмовіўся толькі лідэр «Руху за Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. Усяго Рада правяла тры пасяджэнні. Чацвёртае планавалася на 13 лістапада па пытанні выбарчага заканадаўства.

Стварэнне кансультацыйных радаў часта называлася беларускімі ўладамі на перамовах з еўрапейцамі, як адзін з крокаў па дэмакратызацыі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць