Спорт

Беларус выйграў у покер ужо амаль 40 мільёнаў даляраў. Але гэта не значыць, што ён супербагаты

Вядомы беларускі гулец у покер Мікіта Бадзякоўскі дадаў у скарбонку сваіх дасягненняў яшчэ адзін поспех. Ён заняў другое месца на буйным турніры € 100,000 NLH Super High Roller, які праходзіў у рамках серыі European Poker Tour у Монтэ-Карла, і паклаў у сваю скарбонку больш за мільён еўра, піша сайт «Беларусь і свет». Увогуле ж, перамагаць для яго справа звыклая. 

Мікіта Бадзякоўскі

У гэтым турніры ўдзельнічалі 37 чалавек, некаторыя з іх уваходзілі ў гульню двойчы. Кожны раз гэта прыносіла ў агульны прызавы фонд 100 тысяч еўра. У выніку ж аплачваліся шэсць першых занятых месцаў.

Першапачаткова па правілах турніру пераможца павінен быў атрымаць 1 238 440 еўра, другое месца давала 807 700 еўра. Але калі за сталом засталіся толькі двое — Бадзякоўскі і балгарын Алекс Кулеў, яны вырашылі падзяліць прызавыя па-свойму.

Пакерысты дамовіліся, што незалежна ад канчатковага выніку паядынку кожны гарантавана адразу атрымлівае каля 1 млн еўра.

А далей працягнулі гульню, якая і вырашала, хто заваюе тытул і яшчэ прыкладна 43 тысячы еўра прызавых. Перамог балгарын, які ўсяго атрымаў 1 036 287 еўра. Беларус жа — 1 009 853 еўра.

Разам, па звестках вядомага ў покерным свеце сайта thehendonmob.com, сумарны выйгрыш Бадзякоўскага ў «жывым» покеры (гэта значыць, без анлайн-турніраў) за ўсю кар'еру на сёння склаў 39 970 708 даляраў у эквіваленце.

Праўда, гэта не адбілася на яго пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Тут Бадзякоўскі па-ранейшаму на дзявятым месцы. У гульца на восьмым месцы, амерыканца Дэна Сміта — 41 188 457 даляраў. Лідарам жа топу з'яўляецца таксама амерыканец, Джасцін Бонама, з сумай 60 483 454 даляры.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на ўражальныя сумы прызавых, якія фігуруюць у СМІ і рэйтынгах, яны абсалютна не даюць уяўлення пра асабісты грашовы баланс гульца ў покер.

Бо на кожны выйгрыш могуць прыпадаць дзясяткі пройгрышаў са стратай сотняў тысяч даляраў уступнага ўзносу, якія для публікі, якая за ўсім гэтым пільна не сочыць, звычайна застаюцца «за кадрам».

Акрамя таго, часцяком, асабліва ў буйных турнірах, так званых хай-ролерах, пакерыст гуляе на грошы інвестараў, якія ў выпадку выйгрышу атрымліваюць сваю долю.

Зноў такі, у выпадку выйгрышу з заваяваных прызавых трэба як мінімум адняць той самы ўступны ўзнос, дзякуючы якому гулец трапіў у лік удзельнікаў турніру.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць