Прадпрыемства Дзяржкамваенпрама «Белспецзнештэхніка» на выставе «Milex-2023» прэзентуе лёгкі шматмэтавы гранатамётны комплекс «Сапфір МГУ». У склад гранатамётнага комплексу ўваходзіць транспартна-пускавы кантэйнер з гранатай і аўтаномная пускавая прылада.

Дадаткова гранатамётны комплекс можа аснашчацца прыборам кіравання агнём. Выраб мае калібр 61 мм, даўжыню 750 мм, вага — 4,5 кг.
Гранатамётны комплекс забяспечвае паражэнне цэляў на максімальнай далёкасці да 1 000 м, прыцэльнай — 500 м.
Ужывальная шматмэтавая баявая частка забяспечвае пралом жалезабетоннай сцяны таўшчынёй да 150 мм, цаглянай — 250 мм, а таксама прабіццё сталёвай брані таўшчынёй да 200 мм. Аскепкавае дзеянне боепрыпаса дазваляе паражаць жывую сілу ў сродках індывідуальнай бронеабароны ў радыусе да 7 м.
Таксама стральбу можна весці з закрытых памяшканняў.
Стральба можа весціся як адзінкавым вырабам, так і кластарам да чатырох вырабаў.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары