Свет2121

Прэм'ер Венгрыі назваў Украіну «фінансава неіснуючай дзяржавай». У Расіі яго пахвалілі

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што Украіна «фінансава неіснуючая краіна» і без падтрымкі партнёраў вайна адразу скончыцца; яго словы ўжо выклікалі ўхвальную рэакцыю ў Маскве, піша «Украінская праўда».

Віктар Орбан. Фота kremlin.ru

Орбан панаракаў на тое, што ў Еўропе грамадская думка яшчэ не гатовая прымусіць лідараў краін перагледзець санкцыйную палітыку ў дачыненні да Расіі, але «гэты час наступіць»; скардзіўся на дрэнныя навіны з Украіны адносна становішча венгерскай абшчыны, а таксама перайшоў да таго, што Еўропа вымушаная фінансаваць многія патрэбы Украіны.

«Украіна ў фінансавым сэнсе неіснуючая краіна, яна не можа сама сябе фінансаваць. Пытанне стаіць пра тое, утрымліваем мы Украіну, ці не. Як толькі мы скажам «не» — вайна скончыцца», — сказаў Віктар Орбан.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што Еўропа дае сродкі на ўкраінскія пенсіі, заробкі, патрэбы адукацыі і аховы здароўя, не даючы гэтыя сродкі ў свае бюджэты, і так «не можа працягвацца бясконца».

Словы Орбана ўжо заўважыў намеснік сакратара Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

«Малайчына, смела і дакладна для еўрапейскага палітыка. Можна толькі дадаць, што як толькі скончыцца заходняе фінансаванне, скончыцца сама Украіна», — адрэагаваў Мядзведзеў.

У Кангрэсе ЗША рыхтуюць санкцыі супраць вядучых палітыкаў і чыноўнікаў Венгрыі.

Орбан заявіў, што краіны ЕС блізкія да абмеркавання магчымасці адпраўкі «войскаў міратворчага тыпу» ва Украіну

Міністр замежных спраў Славакіі адправіў прэм'ера Венгрыі курсам рускага вайсковага карабля. У самым літаральным сэнсе

Орбан назваў Украіну «нічыйнай зямлёй» і параўнаў яе з Афганістанам

Каментары21

  • мясцовы2
    14.04.2023
    А Угошчына такая ж неіснуючая, ў фінансавым сэнсе, краіна, і гэта, заўважце, без вайны.
    Там акрамя сховішча порназорак больш нічога і няма, чым гэтая краіна сёння можа зарабляць.
  • Злы беларус
    14.04.2023
    В чём он не прав? Скоро ее и политически не будет. Украинцы никогда не могли созидательно и в мире строить хоть какую государственность, вечно себе хату спалят.
  • не такііяк ёсць
    14.04.2023
    АндрэйК, якія механізмы вы хочаце ўбачыць? Пасідзіць яго за краты ці проста растраляць? У нармалтным грамалстве павінны існаваць механмўмы супрацьдзеяння такім ‘’Орбанам’’ ці дзяржавам накшталт Венгрыі. Арыклад вам Латвія: 40% з рускім светам у галаве, а краіна гне сваю лінію

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць