Спорт

Сівакоў дэбютаваў у Італіі

Беларускі паўабаронца правёў першы матч у серыі «А» італьянскага чэмпіянату.

Беларускі паўабаронца Міхаіл Сівакоў правёў першы матч у серыі «А» італьянскага чэмпіянату.

Гулец БАТЭ Міхаіл Сівакоў перайшоў у клуб «Кальяры» ў студзені 2009 г., заключыўшы кантракт на 3,5 года. Але ў другім крузе чэмпіянату 2008/2009 ён так ні разу не з’явіўся на полі.

У новым сезоне Сівакова некалькі разоў уключалі ў заяўку на матч, але на полі таксама ні разу не выпусцілі.

Дэбют прыпаў на 12-ты тур чэмпіянату Італіі: 8 лістапада «Кальяры» дома гуляў з «Сампдорыяй».

Міхаіл з’явіўся на полі на другой дададзенай хвіліне другога тайма (90+2), калі сардзінскі клуб вёў у ліку 2:0 (Конці, 85, Матры, 90). Сівакоў замяніў на полі Давідэ Б’яндзіні. Матч так і скончыўся перамогай «Кальяры» – 2:0. Сівакоў правёў на полі адну хвіліну.

Пасля 12-ці тураў «Кальяры» займае 8-е месца з 19 баламі (6 перамог, 1 нічыя, 5 паразаў, баланс мячоў 16—12).

На 9-м месцы ідзе «Бары» (4 перамогі, 6 нічыіх, 2 паразы, 11—7, 18 балаў), за які выступае форвард нацыянальнай зборнай Віталь Кутузаў. У нядзелю «Бары» перамог «Ліворна» — 1:0. Кутузаў не гуляў з прычыны траўмы.

Наогул на рахунку Віталя у 11 матчах - 1 год і чатыры галявыя перадачы. Прычмы гол ён забіў у самым пергым матчы ў серыі «А» у гасцях супраць «Інтэра»

У наступным туры, 22 лістапада, «Бары» згуляе ў гасцях з «Ромай», а «Кальяры» – у гасцях з «Міланам».

У мінулым сезоне «Кальяры» фінішаваў на 9-м месцы, а «Бары» заняў першае месца ў серыі «В» і прабіўся ў эліту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць