Усяго патроху77

Са столі Парыжскай оперы патрабуюць прыбраць фрэскі Марка Шагала

Спадкаемцы французскага мастака Жуля-Эжэна Леневё патрабуюць прыбраць са столі Парыжскай оперы фрэскі работы Марка Шагала, якія ўпрыгожваюць будынак з 1964 года, паведамляе тэлеканал BF MTV. Рэч у тым, што пад фрэскамі хаваецца роспіс Леневё.

Фрэска Шагала ў Парыжскай оперы
Фрэскі Марка Шагала ў Парыжскай оперы

«Мы просім, каб мы маглі, нарэшце, убачыць столь, якую Леневё распісаў у 1875 годзе. З 1964 года яна была схаваная пад столлю Шагала, запланаванай як здымная канструкцыя», — заявіў адвакат праваўладальнікаў і заснавальнік «Асацыяцыі сяброў Леневё».

Фрэска Марка Шагала, створаная па замове Андрэ Мальро, тагачаснага міністра культуры Францыі, сапраўды здымная. Яна напісаная на панэлях з поліэфірнай смалы. Гэтая работа, якая падвяргалася раней сур'ёзнай крытыцы з-за сваёй сучаснасці, што кантрастуе з класіцызмам гэтага месца, цяпер сусветна вядомая.

Спадчыннікі Леневё, поўныя рашучасці зрабіць так, каб іх галасы былі пачутыя, арганізуюць мітынг 9 мая, каб паспрабаваць пераканаць Міністэрства культуры і кіраўніцтва Оперы.

Аднак шанцаў у іх няшмат. «Ідэя дэпаніравання працы Шагала, якая з'яўляецца вельмі сімвалічным элементам Гранд-оперы, выклікала б сур'ёзныя пытанні і не стаіць на парадку дня», — заявіў Марцін Айдары, намеснік генеральнага дырэктара Парыжскай оперы.

Каментары7

  • Эюя
    12.04.2023
    Не надта фрэска Шагала кантрастуе з класіцызмам, Шагал зрабіў фрэску максімальна вытанчанай і паўтарыў цёплую каляровую палітру ў залі. Вось што бы там кантраставала, дык гэта халодныя альбо цёмныя колеры, прамыя лініі і квадратныя формы.
  • Gorliwy Litwin
    12.04.2023
    варта было б для параўнання даць здымак тых зыходных роспісаў
  • паштовая марка шагала
    12.04.2023
    мазьня. абы што

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць