Грамадства44

Час, грошы, нервы: што зараз з аўтобуснымі турамі ў Еўропу

Беларусы і раней выбіралі аўтобусныя туры з-за таннасці, каб праз акно паглядзець Еўропу. На фоне «закрытага неба» наземны транспарт стаў проста магчымасцю патрапіць у еўрапейскія гарады. Але сёння для гэтага трэба назапасіцца цярпеннем, больш плаціць і даўжэй чакаць, піша «Точка».

Фота: pixaby.com

Венгрыя з іспанскай візай праз Маскву

Некаторыя турфірмы вельмі проста вырашылі для сябе праблему з візамі: прапануюць аўтобусныя туры толькі тым, у каго ёсць шэнген. Так адказалі ў адной з кампаній, у прыватнасці, наконт туру ў Венгрыю.

Яшчэ нядаўна прадстаўніца туріндустрыі расказвала, што пасольства Венгрыі праз акрэдытаванае агенцтва пад групавы тур добра адкрывала візы — ад года да трох гадоў.

Цяпер жа яшчэ ў адной турфірме адзначылі, што нават для груп у венгерскім пасольстве не пацвярджаюць запісы для падачы.

Менеджар прапанаваў аформіць дазвольны штамп праз іспанскі візавы цэнтр у Маскве пад чатырохдзённы тур Будапешт — Вена з выездам 6 мая. Тур каштуе 210 еўра ў эквіваленце.

Падаваць пашпарт для візы трэба за два-тры тыдні. Пры гэтым турыстычная кампанія не можа гарантаваць стапрацэнтны вынік. Але, як паказвае практыка, адмовы ў Маскве бываюць вельмі рэдка. Тым не менш, пры неспрыяльным зыходзе аплата турпаслугі (100 рублёў), візавай падтрымкі (200 рублёў за запіс, дапамога з дакументамі і трансфер) і 80 еўра (у гэтым выпадку) за візу не вяртаюцца.

На пытанне, ці не спыняць польскія пагранічнікі чалавека, які едзе ў Венгрыю па іспанскай візе, у турагенцтве адказалі, што «праблем звычайна з перасячэннем мяжы не ўзнікала». А наконт часу чакання спецыяліст сказаў, што папярэдні тур стаяў на мяжы каля пяці гадзін.

Францыя — Швейцарыя, Швейцарыя — Італія

Яшчэ ў адной кампаніі пацвердзілі, што, «па апошніх звестках», у адзіным на сёння пагранпераходзе ў Польшчу чаканне можа зацягнуцца ад 5 да 12 гадзін.

Тут прапанавалі аўтобусную праграму «Швейцарыя — Італія», але толькі на 25 чэрвеня (засталося шэсць месцаў) і 13 жніўня. У гэтым выпадку робіцца італьянская віза. Прычым у пасольстве яна абыдзецца ў 35 еўра, а праз VIP-залу (аказваецца, ёсць і такое) візавага цэнтра — 114 еўра. Сам тур са сняданкамі для аднаго каштуе 590 еўра, для двух-трох чалавек — 470 еўра на кожнага (без уліку даплат за экскурсіі і падатку на турызм).

Пад напрамак «Францыя — Швейцарыя» робіцца французская віза (таксама 35 еўра). Але найбліжэйшая паездка — толькі 1 жніўня. За аднамесны нумар са сняданкамі трэба заплаціць 680 еўра, двух-трохмясцовы — 530 еўра для кожнага турыста (без уліку даплат за экскурсіі і падатку на турызм).

Па словах менеджара, у абодвух пасольствах адмовы — рэдкасць. Аднак у плане доўгатэрміновасці Італія — ​​латарэя, а вось «Францыя добрыя візы ставіць».

Рызыка турфірмаў узрастае

Прадстаўнікі турфірмаў неахвотна расказваюць аб праблемах і рызыцы, звязанай з арганізацыяй аўтобусных тураў. Толькі ўрыўкамі ад розных крыніц удалося высветліць некаторыя нюансы.

Чаканне на мяжы зараз можа расцягнуцца да 12 гадзін, а значыць змяніць праграмы, парушыць рэжым працы і адпачынку вадзіцеляў, а таксама павялічыць выдаткі на арэнду аўтобусаў.

Яшчэ адна тэма, якая застаецца ў цені: з чэрвеня краіны ЕС перастануць супрацоўнічаць з Беларуссю па «Зялёнай карце». Страхоўкі на транспарт давядзецца афармляць для кожнай краіны, у тым ліку транзітных, а гэта менш зручна і даражэй.

Таксама, мяркуючы па ўсім, турфірмы павялічылі прамежкі паміж турамі, каб скараціць прапанову і гарантаваць напаўняльнасць аўтобусаў. Гэта выклікана ў тым ліку няпростай сітуацыяй з афармленнем віз.

Каментары4

  • Яцьвяг
    29.03.2023
    Чатыры дні таму на мяжы дзесяць гадзін.
  • Anatol Starkou
    29.03.2023
    А мы турысты-авантурысты! Прыязджайце да нас усё, толькi заставайцесь герр-месье, не патрэбны нас амерыканцы, а запрашаем шчыра да нас афрыканцау! Госцi-госцi, нас патрэбны толькi госцi,
  • Халера ясна
    29.03.2023
    Я ў такім падарожжы " злавіў " КАВІД

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені9

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле22

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы14

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць