Працягваецца ідэалагічнае супрацьстаянне ўкраінскіх і беларускіх пагранічнікаў ВІДЭА
Сёння на беларуска-ўкраінскай мяжы адбыўся чарговы раўнд сімвалічнай бітвы паміж пагранічнікамі Беларусі і Украіны. Свой крок зрабілі ўкраінцы.
Спачатку ўкраінцы вывесілі на сваім баку граніцы пудзіла «мёртвага расійскага салдата Валеры».
У адказ на гэта беларусы паставілі білборды з тэкстам «Мы дапаможам Украіне знайсці сапраўдных акупантаў» і «Беларусь памятае».
Сёння тэлеграм-канал, набліжаны да беларускіх сілавікоў, апублікаваў відэа, на якім украінцы ўсталёўваюць на мяжы ўкраінскі і беларускі нацыянальны сцягі.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары