Аўто33

З Літвы ў Беларусь вывозяць рэкордную колькасць аўто. Але ў нашай краіне яны не затрымліваюцца

Па словах гандляроў, шукаюць нестарыя машыны, раскошныя мадэлі, піша Delfi са спасылкай на LNK. Канчатковая мэта — Расія.

Regitra (дзяржпрадпрыемства, якое займаецца рэгістрацыяй аўто) фіксуе рост колькасці машын, якія вывозяцца з Літвы ў Беларусь.

«Мы бачым, што, у параўнанні з мінулым годам, вывозяць больш, у студзені—лютым 2022 года вывезлі 268, а сёлета — 2600 з лішнім аўтамабіляў. Рост відавочны, ён уражвае», — сказаў прадстаўнік Regitrа Саўлюс Шумінас.

Рэкордныя перамены пачаліся з пачатку гэтага года. Вывозяць у асноўным легкавыя аўтамабілі. Адзначаецца, што пакупнікі з пэўных сацыяльных груп, якія атрымліваюць вялікія льготы. «Гэта беларусы, якія менш плацяць падаткаў, — шматдзетныя, усякія ветэраны — яны бяруць машыны не старэйшыя за 2010 год, дзесьці 2010-2015 гг, менш плацяць пошліну», — сказаў адзін з прадаўцоў Каўнаскага аўтарынку.

У Беларусь вязуць машыны цаной 4000-5000 еўра: Volkswagen, Audi, Toyota. Беларусь раней не карысталася такой папулярнасцю, а цяпер адзначаюцца перамены.

«Стандартам пакуль застаецца Украіна (імпарт ва Украіну). Быў пік летась, у маі-чэрвені, тады ў іх знялі пошліны, яны ехалі масава, цяпер паток зменшыўся. Нейкія новыя напрамкі не з'явіліся», — кажа Саўлюс Шумінас.

Пасля таго, як у Літве ўсталяваўся новы парадак уліку ўладальнікаў, прадаўцы абавязаныя ўказваць, каму прададзенае аўто і які канчатковы пункт дастаўкі. Мяркуюць, што гэта дазволіла ўбачыць, якая колькасць аўто трапляе ў іншыя краіны.

Каментары3

  • не такі як ёсць
    07.03.2023
    Мо кіраўніцтва Літвы прыкрые канал абыхода санкцый, ці грошы не пахнуць?
  • Іксперд
    07.03.2023
    "яны бяруць машыны не старэйшыя за 2010 год, дзесьці 2010-2015 гг, менш плацяць пошліну" - што за лухту ён транслюе? Такія старыя аўто ніхто не павязе ў Беларусь. Там стаўкі мыта драконаўскія.Мэтазгодна везці аўто ўзростам ад 3 да 5 год, а не тое, пра што напісана ў артыкуле.
  • Проста чалавек
    07.03.2023
    Іксперд, трэба адкрыць тарыфы і ўлічыць ільготу 50%, па якой шмат машын зараз ідзе у краіну. А тады ужо каментаваць лухта ці не. Ад 3 да 5 гадоў для большасці вельмі дорага, нават з ільготай. 

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая38

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна негалосна расфарміравала Інтэрнацыянальны легіён — замежнікаў адпраўляюць у штурмавікі15

Разам з запаволеннем тэлеграма ў Расіі пачалі блакаваць ютуб6

Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»4

Каталіцкі біскуп максімальна ўзнёсла ўславіў «Год беларускай жанчыны»6

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам2

Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі23

Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае66

Лосік: Гэбіст назваў Азаронка неадэкватным13

Андрэй Павук расказаў, дзе працуе пасля звальнення з тралейбуснага парка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая38

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць