Вайна1616

Што вядома пра новую беларускую вайсковую часць ва Украіне 

У структуру хочуць набраць некалькі сотняў ваяроў з вузкімі спецыяльнасцямі. Сюды ўжо перайшлі некаторыя былыя каліноўцы і добраахвотнікі полка «Пагоня». Але гісторыя можа і не адбыцца. 

Фота: асабісты архіў Яўгена Міхасюка

Новая часць — гэта так званы «Другі легіён» у складзе Узброеных сіл Украіны. Ім кіруе ўкраінец, палкоўнік Руслан Мірашнічэнка. Ён мае досвед работы з рознымі замежнікамі, у тым ліку англамоўнымі. Раней ён фігураваў у замежнай прэсе як «кіраўнік замежных дабраахвотнікаў».

Служыў ён у кіраўніцтве асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Івана Багуна, званне палкоўніка атрымаў нядаўна. 

«Другі легіён» быў створаны напачатку снежня 2022-га. Дэталяў стварэння мала, кіраўніцтва з меркаванняў бяспекі пакуль не размаўляе з журналістамі. 

Можна меркаваць, што «Другі легіён» стаў вынікам сустрэчы галоўнакамандуючага ўкраінскай арміяй Валерыя Залужнага з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, прадстаўніком па пытаннях бяспекі і абароны Аб'яднанага пераходнага кабінета беларускай апазіцыі. 

Прызначэнне ўкраінца камандзірам — зразумелы ход, таму што беларусы не могуць мець афіцэрскіх званняў і, адпаведна, кіраваць вялікімі злучэннямі ва УСУ. 

Апроч беларусаў, у складзе «Другога легіёна» прысутнічаюць байцы іншых нацыянальнасцяў.

Часць — магчымасць для пераходу ў яе тых беларусаў, якія былі не задаволеныя станам рэчаў у іншых беларускіх падраздзяленнях. Паколькі беларусы ва Узброеных сілах Украіны — добраахвотнікі, яны больш патрабавальныя да ўмоваў, тактыкі і стратэгіі, чым украінскія вайскоўцы. 

Фота: сацсеткі

Адзін з байцоў, які далучыўся да новай часткі — 28-гадовы Яўген Міхасюк. Ён быў адным з першых беларусаў, хто запісаўся ў тэрытарыяльную абарону адразу пасля пачатку вайны.

Пасля хлопец трапіў у полк Каліноўскага, але адтуль сышоў у снежні 2022-га. 

У Беларусі Міхасюк быў грамадскім актывістам. Яго затрымлівалі яшчэ да выбараў, у ліпені 2020 за ўдзел у велапрабегу салідарнасці. У жніўні 2020-га яго па-зверску збілі лукашэнкаўскія сілавікі, ён трапіў у шпіталь. З Беларусі ва Украіну Яўген з’ехаў, калі пачаліся масавыя рэпрэсіі.

«Так склаліся абставіны, што вялікая частка людзей сышла з «Пагоні», палка Каліноўскага. І усе яны шукалі магчымасць аб’яднацца, каб працягваць ваяваць. Таксама быў яшчэ запыт ад людзей, якія не давучыліся, ў іх няма вайсковага досведу», — расказвае Яўген «Нашай Ніве» пра пераход у новае падраздзяленне.

Ён мяркуе, што ў часці будзе некалькі сотняў ваяроў. Стаўку робяць на вузкія спецыяльнасцямі — інжынеры, снайперы, мінамётчыкі.

Цяпер стараюцца ўкамплектаваць ужо існуючыя групы. 

«Яны ўжо будуць здольныя выконваць баявыя задачы. Відавочна, што праз невялікую колькасць людзей мы зможам іх рабіць не ўсе. Але на прыфрантавую зону можна ехаць. Думаю, што ў найбліжэйшыя месяц-два мы пачнём баявыя выезды. 

Шукаем людзей, якія б да нас далучыліся», — кажа ён. 

З назвай для часці байцы вырашылі вызначыцца пасля таго, як пакажуць сябе ў справе.

«Агульная пазіцыя такая, што наша група не імкнецца займацца піярам, палітычнай дзейнасцю, — тлумачыць Яўген. — Хочам спачатку паваяваць, а пасля будзем абмяркоўваць назву для часці. Спачатку ўсё ж трэба паказаць сябе ў справе».

Беларусы — самая шматлікая група сярод замежных добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну. 

Нашы суразмоўцы з новай часці спадзяюцца, што новая структура здолее атрымаць сучаснае цяжкае ўзбраенне. Мэтава для беларусаў. 

Наколькі ўсё будзе ісці па плане, пакуль няясна. Магчыма, украінскае камандаванне мае іншае бачанне прыярытэтаў, чым беларускія ініцыятары стварэння новай часці. 

Цяпер беларускія добраахвотнікі ваююць у Палку Каліноўскага — самым шматлікім з фарміраванняў, у якім ваююць беларусы, а таксама ў малалікім Палку «Пагоня» і Беларускім добраахвотніцкім корпусе, куды ўвайшлі, сярод іншых, батальён «Тэрор», а таксама вядомыя добраахвотнікі Ігар «Янкі» Янкоў і Андрэй «Бессмяротны» Трацэўскі.

Чытайце таксама: 

Сахашчык: Ва Украіне будзе створаная беларуская вайсковая часць, з артылерыяй

«Украінцы жартуюць: не хвалюйцеся, зараз вызвалім сябе, пойдзем ратаваць вас». Пагутарылі з беларусам, які запісаўся ў тэрытарыяльную абарону Украіны

«Палонныя прасіліся, каб іх не білі, не стралялі». Каліновец расказаў дэталі аперацыі па захопе плацдарма пад Херсонам

Над Бахмутам украінцы збілі расійскі самалёт

Каментары16

  • Ваня
    16.02.2023
    Часть интернациональная, руководит ей украинец. Почему тогда в статье она назы311вается беларуской?))))
  • Doctor
    16.02.2023
    Так склаліся абставіны, што вялікая частка людзей сышла з «Пагоні», палка Каліноўскага. І усе яны шукалі магчымасць аб’яднацца, каб працягваць ваяваць.

    что-то типа Джентельмены удачи? а полк Клиновского не воюет? все ясненько личные приоритеты. патриотам Беларуси лучше уволиться пока не убили и уехать из Украины.   
  • Вадя
    16.02.2023
    Мне непонятно почему автор считает ,что белорусы самая многочисленная группа иностранцев ,воюющих в Украине. Из каких источников это известно?

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе малады беларус кіраваў сутэнёрскай сеткай, седзячы ў мясцовым СІЗА2

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго10

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах6

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго6

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць