Грамадства

Юрыя Касцюка асудзілі да 4 гадоў калоніі за дапамогу іншым палітвязням атрымліваць грошы ад фондаў

У Брэсцкім абласным судзе 13 студзеня да чатырох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволенага Юрыя Касцюка, якога восенню 2022 года таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь. 

Пяць месяцаў ён утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускіх. Палітвязня асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за тое, што дапамагаў іншым палітвязням атрымліваць дапамогу ад фондаў. Сам Касцюк на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні. На судзе дапыталі сем палітзняволеных з ПУАТ № 24, якія былі там разам з Касцюком. Суддзя Святлана Крамянёўская вынесла менавіта такі прысуд, які запытваў пракурор Аляксандр Бацюшка, піша «Брэсцкая Вясна».

Згодна з матэрыяламі справы, Юрый Касцюк звязаўся праз інтэрнэт з прадстаўнікамі «экстрэмісцкіх фарміраванняў» для атрымання грашовых выплат. Пасля ён шукаў грамадзян, якія былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». Пры іх згодзе накіроўваў копію прысуду сваім куратарам. Для знойдзеных з дапамогай Касцюка людзей тыя пералічвалі грошы на польскую банкаўскую карту, адкрытую па просьбе абвінавачанага на яго знаёмых. Далей ён ажыццяўляў пераводы сваякам асуджаных».

Па даных абвінавачвання, усяго з 27 лютага 2021 года па 3 лютага 2022 года Касцюк атрымаў выплаты для шасці чалавек. 

Сам Касцюк на судзе віну не прызнаў. Даваць паказанні адмовіўся.

Як распавядае «Брэсцкая Вясна», на судзе пракурор зачытваў паказанні Юрыя, дадзеныя ім падчас аднаго з затрыманняў у лютым 2022 года. Тады хлопца затрымалі праз тэлеграм-чат для палітвязняў з назвай «Валейбол па выходных». Пра сам чат Юрый тады сказаў, што пра яго існаванне не ведаў, у чат не заходзіў, паведамленняў там не чытаў, хто адміністратар — не ведае. Пра чат яму было вядома толькі, што там дапамагаюць перасякаць мяжу тым, хто асуджаны па палітычных артыкулах. Пра той факт, што чат быў прызнаны экстрэмісцкім, даведаўся ўжо толькі на допытах.

Таксама на тых дасудовых допытах Юрый распавёў, што сам атрымліваў дапамогу ад BYSOL. Грошы прыходзілі на еўрапейскую карту, адкрытую знаёмым па яго просьбе. Потым, паводле зачытаных паказанняў, Касцюк прапанаваў атрымліваць выплаты на гэтую замежную карту некаторым іншым людзям, якія адбывалі пакаранне ў гродзенскай ПУАТ. Адзін раз знаёмы зняў 1500 еўра ў Пружанах і аддаў грошы Юрыю, а потым аддаў карту ў карыстанне Касцюку. У адным пратаколе допыту ў якасці паказанняў Юрыя запісана, што грошы з карты ён пераводзіў сваякам палітвязняў, а ў іншым — што грошы траціў на свае мэты, а адрасатам дапамогі казаў, што BYSOL у дапамозе адмовіў (пры гэтым нібыта разлічваў, што на яго ніхто не паскардзіцца, бо ім толькі горш будзе).

На судзе дапыталі сем палітзняволеных з ПУАТ № 24, якія былі там разам з Касцюком.

Падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Касцюк Юрый Андрэевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць