Здароўе99

Як часта трэба мяняць пасцель?

Магчыма, нехта думае, што гэта тэма не для публічнага абмеркавання, але яна закранае кожнага з нас. Як жа часта трэба мяняць пасцель?

Фота: vecteezy.com

Даследаванне паказала, што ў людзей няма на гэта аднолькавага адказу, але новае апытанне, якое было праведзена сярод 2250-ці дарослых жыхароў Вялікабрытаніі, выявіла яшчэ адно разыходжанне.

Амаль палова адзінокіх мужчын заявіла, што не мые свае просціны да чатырох месяцаў запар, пры гэтым 12 працэнтаў дадалі, што робяць гэта ўвогуле толькі тады, калі згадваюць, а, значыць, можа быць яшчэ даўжэй.

«Насамрэч гэта не вельмі добрая ідэя, — кажа доктар Ліндсі Браўнінг, дыпламаваны псіхолаг, нейрабіёлаг і эксперт па сне. — Адзінокія жанчыны мяняюць пасцель часцей: 62 працэнты робяць гэта кожныя два тыдні, а тыя, хто жыве ўдваіх — адзін раз на тры тыдні».

Чаму ўвогуле трэба часцей мяняць пасцель?

Доктар кажа, што мы павінны мяняць просціны раз на тыдзень або, самае большае, раз на два тыдні.

«Гігіена — важны фактар, і адной з прычын для больш частай змены пасцелі з'яўляецца пот. Калі вы калі-небудзь спалі ў моцную спякоту, то ведаеце, як гэта можа быць нязручна. Пот пранікае ў просціны, з-за чаго яны не толькі непрыемна пахнуць, але і хутка становяцца бруднымі, — падкрэслівае доктар Браўнінг. — Нам патрэбна свежае паветра, каб адчуваць сябе добра падчас сну, бо менавіта ў такіх умовах лепей засынаць».

Але пот — гэта не адзіная праблема. Нашы ўласныя адмерлыя клеткі скуры, ад якіх мы пазбаўляемся падчас сну, таксама выклікаюць непакой. Калі вы недастаткова часта мыеце свае просціны, на іх будуць назапашвацца адмерлыя клеткі вашай скуры. Гэта азначае, што маленькія істоты, вядомыя як пасцельныя кляшчы, могуць харчавацца гэтымі клеткамі, выклікаючы дыскамфорт і сып.

Ці ўплывае на гэта сезон года? Так.

«Гэта можа быць крыху лягчэй зімой, — супакойвае доктар Браўнінг, — але раз на тыдзень «мяняць» ложак было б ідэальна. Нягледзячы на тое, што зімой мы менш пацеем, мы ўсё адно пазбаўляемся ад адмерлых клетак скуры. Таму, калі вы робіце гэта менш, чым раз на два тыдні, гэта ўжо не вельмі добра».

У ходзе апытання 18 працэнтаў удзельнікаў сказалі, што прымаюць душ увечары, каб просціны не пэцкаліся, і назвалі гэта прычынай таго, чаму яны не мяняюць пасцель рэгулярна.

Лета, па словах доктара, прыносіць дадатковую праблему ў выглядзе сянной ліхаманкі і пылку. Сапраўды важна рэгулярна мыць просціны, таму што ў ложак трапляюць гэтыя алергены і перашкаджаюць добраму дыханню.

Падвядзём вынікі: няпамятлівасць (67%), адсутнасць клопату (35%) і адсутнасць іншых чыстых пасцеляў (22%) — вось некалькі прычын, праз якія людзі кажуць, што яны не мяняюць сваю пасцель часцей, пры гэтым 38 працэнтаў апытаных заявілі, што яны не лічаць, што гэта трэба рабіць так часта.

Доктар Браўнінг настойвае, што ваша спальня павінна быць «прытулкам для сну і прыемным месцам, дзе мы будзем адчуваць сябе шчаслівымі».

Людзі, якія маюць праблемы са сном, кажуць: «Калі вашы просціны не памытыя і выглядаюць бруднымі, яны непрыемна пахнуць, гэта ўзмацняе адчуванне, што ваш ложак — гэта не тое месца, дзе вы хацелі б спаць».

«Калі мы кладзёмся ў ложак, то адчуваем сябе расслабленымі, нам вельмі камфортна, і ў дадатак свежы пах новай пасцелі дапамагае нам адчуваць сябе спакойнымі і шчаслівымі», — падагульняе доктар.

Каментары9

  • Kub
    02.01.2023
    З такімі пытаннямі гусары маўчаць!
  • наташя растова
    02.01.2023
    а чаго? (маўчаць)
    быццам бы я не ведаю, як гусары мяняюць і што - шкарпэткі (джынсы і т.д., і т.п.) - карыстаюцца, пакуль тыя не стануць зусім бруднымі, потым вывернуць шыварат-навыварат і так шчэ карыстаюцца. а потым выкідваюць і купляюць новыя
  • настаўніца-прастытутка 1-га класу царкоўна-прыхадской школы "для тых, каму па-за 30"
    02.01.2023
    Vir, а чаго мацярыцеся? не ведаеце, як машынку пральную ўключыць? што, куды, калі і як пакласці-засыпаць-наліць? а пачытаць інструкцыю, не? не ведаеце, што такое чытаць?
    дык марш у школу! у першы клас

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы12

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

16‑гадовая Паліна, якую асудзілі за пратэсты, насамрэч аказалася 22-гадовай. Справа ў памылцы міліцыі2

ФІФА прадставіла афіцыйны мяч чэмпіянату свету — 2026

Яхта ўраджэнца Гомеля, якая каштуе $200 мільёнаў, гніе ў Дубаі3

У Літве міністра культуры паставіла ў тупік пытанне «Чый Крым?» Гэта каштавала яму пасады40

У ЕГУ вярнулі студэнтку, якая паўстала супраць харасменту. Але прымусілі заплаціць 1300 еўра7

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»2

У Мінску на даху паркінгу пачалі рабіць парк сонечных батарэй ФОТАФАКТ3

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы12

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць