Меркаванні55

Стась Карпаў: Беларусь — ідэальны прыклад таго, што здараецца з краінай, дзе рускім даюць усё, чаго яны патрабуюць

«Беларусь узору 2022 года варта змясціць пад шкляны каўпак і аднесці ў музей эталонаў», — піша Стась Карпаў у сваім фэйсбуку.

Уласна кажучы, Беларусь узору 2022 года варта змясціць пад шкляны каўпак і аднесці ў музей эталонаў. А там, у музеі, трэба прыляпіць да каўпака шыльдачку з надпісам: ідэальны прыклад таго, што здараецца з краінай, дзе рускім даюць усё, чаго яны патрабуюць.

«Ну і чаго?» — спытаеце мяне вы. Пытаннечка на мільёнчык.

Калі б расейцы насілі ўнутры сябе скрыжаль з падрабязным запісам сваіх патрабаванняў — здорава было б. Але спытай у рускага: чаго табе нестае ў ЗША, ці там у Германіі, дзе ты 20 гадоў як жывеш? Ці ў Аўстраліі, дзе ты ніколі не пабываеш? І табе адкажуць: «Я, c***, русский. І я хочу, чтобы они поняли, что я их, ***, в луже, ***, утоплю если они, ***, не поймут, кто я есть и кто они есть, понял?».

Адпаведна, у любой краіне свету, дзе рускія патрабуюць правоў, ім невыносна не «бяспраўе». Ім невыносна, што яны мусяць жаданне паказаць «кто ты с*** есть» абгортваць у абсалютна нязначныя дыпламатычныя фармулёўкі кшталту сваіх сімвалаў веры тыпу савецкіх салдатаў ці рускіх школ па дзесяць штук на метр.

Адпаведна, гэтая членістаногая ўпартасць, з якой наша «ўлада» абгладвае мягкі жывот найлепшага, што ёсць у Беларусі, гэтае няспынняе азвярэнне, — гэта так выглядае рэалізацыя правоў рускіх людзей.

Здзіраць з цябе скуру пад рогат пра тваю культурную непаўнавартасць, перамяшаную з воплямі пра но кэнсэл калча (усе ангельскія словы, якія варта ведаць рускаму чалавеку).

Такім чынам, асаблівы садызм «беларускай улады» вынікае менавіта з фрустрацыі рускага чалавека. Фрустрацыі ад таго, што ім прыходзіцца падбіраць эўфемізмы і адшукваць пад сваім панцырам хрыбет, каб выгнуцца і не сказаць, што «мы — рускія». 

Каб ненавідзець беларусаў і рабіць з іх рускіх, называючы саміх сябе не рускімі, а беларусамі. 

Знішчаць беларускую мову, кленучыся ў любові да беларускай мовы. 

Знішчаць незалежнасць, бясконца расказваючы пра каштоўнасць незалежнасці. 

Вывучаць сапраўдную гісторыю беларусаў, каб спрабаваць яе калектыўна забыць. 

Прыдумваць шматтомныя адзінкі макулатуры, каб паспрабаваць растлумачыць, чаму краіна, якая забівала беларусаў стагоддзямі, — гэта «сумесная братэрская гісторыя», а краіны, з якімі была сумесная гісторыя, — гэта канцэнтрат бясконцага прыгнёту, які трэба прэвентыўна знішчыць пад завыванне аб жаданні міру і стабільнасці.

Беларусь — гэта краіна, дзе рускія безумоўна дамагліся чаго хацелі — аб'екта прыніжэння і магчымасці прыніжэння.

Інакш кажучы — магчымасці рэпрадуцыраваць Расію праз фізічнае перамолванне нярускага. Так што, напрыклад, эстонцам не мае сэнсу весці дыспуты пра перспектывы развіцця якой-небудзь Нарвы. Вось яна, перспектыва.

Каментары5

  • Скукотищааа
    20.12.2022
    Иногда лучше жевать, чем стучать по "клаве". Слабенько и примитивненько. 
  • Уставший от плохих новостей
    20.12.2022
    Очень честно, очень точно и эмоционально.
    После беларуской реконкисты, нашей национальной политической программой может стать:
    Деколонизация.
    Дерусификация.
    Десоветизация.
    В самом широком и глубоком смысле.
  • Юрась
    21.12.2022
    Скукотищааа, рускі карабель ідзі...

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»3

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава5

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»3

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць