Усяго патроху66

Паспрабуйце разгадаць гэту загадку ў арабскім стылі

Мы працягваем публікаваць цікавыя задачы для трэніроўкі мозгу. Гэтым разам — хуткая загадка з пацешнай логікай. Даць рады ў сітуацыі змог толькі арабскі мудрэц.

Фота: vecteezy

Праблема

Уплывовы арабскі шэйх вырашае зладзіць конкурс, каб даведацца, хто з двух яго сыноў атрымае ў спадчыну яго значную маёмасць. Ён загадвае ім імчацца на вярблюдах у далёкі горад: той, чый вярблюд прыбудзе апошнім, атрымае ў спадчыну багацце.

Два сыны адпраўляюцца ў дарогу, поўныя рашучасці заваяваць спадчыну, і суткамі блукаюць па пустыні, спрабуючы перажыць адзін аднаго. Нарэшце яны сустракаюць мудрага чалавека і просяць у яго парады. Пасля таго, як мудрэц размаўляе з двума сынамі, яны неадкладна ўскокваюць на вярблюдаў і імчацца на поўным галопе да горада.

Што сказаў мудры чалавек?

Падказка

Popular Mechanics сцвярджае, што падказка вам не патрэбная. Але ведайце, што мудры чалавек вельмі мудры.

Адказ знойдзеце пад відэа, якое можаце паглядзець, пакуль будзеце думаць.

***

Рашэнне

Мудры чалавек сказаў двум сынам памяняць вярблюдаў.

Каментары6

  • Але ж
    16.12.2022
    Гэта у Менску чулі сярод студэнтаў 25 гадоў таму пра дваіх вершнікаў, без усялякіх арабскіх мудрагельцаў і спадчынныз вярблюдаў…
  • Дарадца Вінцука Вячоркі
    16.12.2022
    Прачытаў адказ, і не адразу зразумеў, што ён значыць. Імхо, лепей было б напісаць "памяняцца верблюдамі", калі гэта дазваляе літаратурная беларуская мова.
  • ревблюд
    16.12.2022
    Дарадца ВВ, а што - хіба Вінцук меў калі ўласнае верблюда?

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць