Грамадства66

425 гадоў на ўсіх. У кастрычніку беларускія суды ў крымінальным парадку рэпрэсавалі не менш за 114 чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу кастрычніка фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Праваабаронцам вядома пра не менш як 114 асуджаных у кастрычніку грамадзян, з якіх 36 — жанчыны і 78 — мужчыны.

Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў кастрычніку судовая сістэма працягвала ўжываць да рэпрэсаваных пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за кастрычнік па вядомых ПЦ «Вясна» справах, суды вынеслі:

— 425 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 77 чалавек (у тым ліку асуджаных па справе Аўтуховіча);

— 15 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненні да 7 чалавек;

— 67 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненні да 27 чалавек;

— 4 месяцы арышту ў дачыненні да 2 чалавек;

— 100 базавых велічынь штрафу на суму 3 200 рублёў у якасці асноўнага пакарання ў дачыненні да аднаго чалавека;

— 12 120 базавых велічынь штрафаў на суму 387 840 рублёў у якасці дадатковага пакарання да 27 чалавек разам з пазбаўленнем (да 26 асуджаных) і абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (да аднаго чалавека);

— 10 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў у дачыненні да 2 чалавек разам з пазбаўленнем волі кожнага;

— пазбаўленне воінскага звання «старшы прапаршчык у адстаўцы» ў дачыненні да чалавека разам з пазбаўленнем волі (Мікалай Аўтуховіч);

— прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбывання пакарання ў дачыненні да 1 чалавека разам з пазбаўленнем волі.

Паводле слоў вядомых праваабаронцаў, у кастрычніку суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 67.54% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 6.14% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 23.7% выпадкаў асуджэння грамадзян. Пакаранне ў выглядзе арышту суды ўжывалі ў 1.75% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычных спраў. Штраф прымяняўся толькі ў 0.87% выпадкаў асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у кастрычніку пакаранне па крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арышту суды ўжывалі ў 99.13% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

Каментары6

  • Anatol Starkou
    06.11.2022
    Не ндравілася вам дыктатура? Дык пасядзіце ў дэмакратыі.
  • пиэйчди
    06.11.2022
    Anatol Starkou, желаю тебе аналогичного - посидеть, просто посидеть.
  • Per aspera
    06.11.2022
    Гэтыя рэпрэсii эквівалентныя Начы 30 кастрычніка расстраляных паэтаў, выкладчыкаў, вучоных і іншых дзеячоў. Гэтак кончыцца бальшавіцкі лукашысцкі рэжым!

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць